Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы кардынал П’етро Паралін прыме ўдзел у Саміце Амерык – сустрэчы дзяржаўных лідараў краін амерыканскіх кантынентаў, якая пройдзе 10-11 красавіка ў Панаме. Раней Апостальская Сталіца ніколі не была прадстаўлена на гэтым мерапрыемстве на ўзроўні Дзяржсакратара.
24 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень малітвы і посту за сучасных місіянераў-мучанікаў. У 1980-2014 гг. у свеце было забіта 1062 місіянеры.
Пост, міласціна, малітва — тры ўмовы перажывання Вялікага посту. Гэтыя выдатныя спосабы дадзены нам для таго, каб 40 дзён посту пражыць як мага бліжэй да Евангелля.
22 сакавіка на вуліцах Баранавіч быў праведзены Крыжовы шлях, у якім удзельнічалі вернікі з усіх парафій горада.
Моладзь парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) падрыхтавала да Вялікай пятніцы разважанні на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, складзеныя з духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна, і прымеркавала гэта да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, якое адзначаецца сёлета.
1 чыт. Ліч 21, 4-9;Пс 102 (101), 2-3. 16-18. 19-21.Ев. Ян 8, 21-30.
«Калі ўзнімеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я»
Набліжаецца 25 сакавіка — урачыстасць Звеставання Пана. «У гэты дзень і ластаўка гнязда не віе…» — кажа беларускі народ, адзначаючы веліч гэтага свята. Гэты ж дзень Касцёл прызначыў і днём, калі кожны вернік можа распачаць асаблівую малітву за ненароджанае жыццё — акт духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
Папа Францішак працуе над энцыклікай, прысвечанай праблемам навакольнага асяроддзя і экалогіі чалавека. У працоўным графіку Пантыфіка на бягучы тыдзень не прадугледжаны ўдзел у афіцыйных сустрэчах і мерапрыемствах, за выключэннем агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, якая адбудзецца 25 сакавіка.
Мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, уганараваны ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Алексія, Мітрапаліта Маскоўскага, 1-й ступені.