Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
На турніры па міні-футболе сярод міністрантаў у Лідзе перамаглі гродзенскія хлопцы
04.03.2015 17:05

3 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа прайшоў адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў, які быў названы ў гонар св. Тарцызія. Першыя месцы заваявалі хлопцы з Гродна.

 
Англія: Касцёл узрушаны стаўленнем урада да імігрантаў
04.03.2015 16:36

«Імігранты прыязджаюць у Вялікабрытанію, каб працаваць і ўдзельнічаць у жыцці грамадства, робячы вельмі пазітыўны ўклад. Без іх Лондан быў бы паралізаваны», — лічыць кардынал Вінцэнт Джэрард Нікалс. Таксама іерарх заявіў у інтэрв’ю для BBC, што яго хвалюе, што наконт праблемы іміграцыі гаворыцца ў перадвыбарных дэбатах гэтай краіны.

 
Святы Айцец: прызвычайвацца да культуры «выкідвання» састарэлых людзей — гэта маладушша
04.03.2015 15:07

Сваю катэхезу, прамоўленую падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 4 сакавіка, Папа Францішак прысвяціў актуальнай сітуацыі пажылых людзей. Пантыфік падкрэсліў, што хоча закрануць праблемныя пытанні, каб падчас аўдыенцыі на наступным тыдні паразмаўляць аб больш станоўчых аспектах, а менавіта аб асаблівым пакліканні людзей, якія дасягнулі пажылога ўзросту.

 
Пантыфік заклікаў ААН да больш смелай пазіцыі
04.03.2015 11:48

«Арганізацыя Аб’яднаных Нацый павінна быць больш смелай у прадухіленні канфліктаў», — сказаў Папа Францішак 2 сакавіка падчас сустрэчы ў Ватыкане з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай.

 
У Беларусі развіваецца турэмнае душпастырства
04.03.2015 11:38

З дэкрэту біскупа Антонія Дзям’янкі, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі кс. Вінцэнт Сяўрук ужо два гады вядзе душпастырства ў турмах Гомельскай вобласці. «Увогуле чалавек, вера яго, мала чым адрозніваецца — ці ён на волі, ці ў турме. Веруючы чалавек, трапляючы ў турму, не перастае верыць. Чалавек вольны прыйсці на святую Імшу, на сустрэчу са святаром, жыць сакрамэнтамі, блізкасцю з Богам і на свабодзе, і ў зняволенні. Вольны маліцца ці не маліцца», — адзначае душпастыр вязняў.

 
Шчаслівае сужэнства. 10 прычын для таго, каб пражыць перыяд заручын у чысціні (І)
04.03.2015 11:16

Касцёл кажа, што лепш устрымацца ад сексуальных адносін перад шлюбам. Здаецца, што сёння гэта выйшла з моды. Моладзь часта бачыць секс у якасці аднаго з галоўных элементаў адносін з супрацьлеглым полам, а тыя, хто захоўвае чысціню, лічацца “слабакамі”, няздатнымі ў сексуальным плане або прыгнечанымі забабонамі. Рэальнасць, аднак, абсалютна іншая.

 
Успамін св. Казіміра
04.03.2015 03:00

 Успамін св. Казіміра
 
4 сакавіка — Другі тыдзень Вялікага посту
04.03.2015 03:00

1 чыт. Ер 18, 18–20; Пс 31 (30), 5–6. 14. 15–16.
Ев. Мц 20, 17–28.

Альбо: Успамін св. Казіміра.

 
Мц 20, 17–28
04.03.2015 03:00

«Асудзяць Яго на смерць»

 
Мая гісторыя навяртання: «з панкаў у хрысціянкі»
03.03.2015 17:17

2015 год аб’яўлены ў Касцёле Беларусі Годам навяртання. З гэтай нагоды Сatholic.by распачынае новую рубрыку, у якой будуць змяшчацца гісторыі навяртанняў беларускіх вернікаў. Змяшчаем другую гісторыю навяртання, якую распавядае Караліна Комар-Стахоўская.

 
<< Першая < Папярэдняя 921 922 923 924 925 926 927 928 929 930 Наступная > Апошняя >>

Старонка 923 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.