Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Навагрудку прайшлі ўрачыстасці 15-годдзя з дня беатыфікацыі сясцёр назарэтанак
06.03.2015 15:24

5 сакавіка ў Навагрудку адбыліся ўрачыстасці з нагоды 15-годдзя з дня беатыфікацыі 11 сясцёр-мучаніц, якіх забілі фашысты падчас Другой сусветнай вайны недалёка ад горада.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пра значэнне візіту ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка
06.03.2015 13:50

З 12 па 15 сакавіка ў Беларусі будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П'етро Паралін. Пра значэнне гэтага візіту расказаў Catholic.by Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Рымскі Пантыфік
06.03.2015 12:17

Сёння мы пачынаем гаварыць аб іерархічнай структуры Каталіцкага Касцёла. Мы пазнаёмімся з рознымі пасадамі, якія існуюць у Касцёле, з правамі і абавязкамі тых, хто гэтыя пасады займае. Адразу хачу заўважыць, што на тэму кожнай з гэтых пасадаў можна разважаць вельмі шмат з розных пунктаў гледжання — гістарычнага, тэалагічнага і г.д., — але мы гэта будзем рабіць з пункту гледжання кананічнага права. Мы пачынаем разважаць аб найвышэйшай касцёльнай уладзе і пачнём з фігуры Рымскага Пантыфіка – Папы.

 
ІІ таварыскі футбольны матч у Іўі: міліцыя зноў перамагла святароў
06.03.2015 12:17

5 сакавіка у Іўі адбыўся II таварыскі футбольны матч паміж святарамі Гродзенскай дыяцэзіі і камандай iўеўскай міліцыі. Таварыскі матч быў прымеркаваны да ўспаміну святога Казіміра, апекуна Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама да Дня міліцыі.

 
Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сувязі з візітам Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардыналa П'етро Параліна
06.03.2015 11:59

«Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звяртаецца да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў маліцца аб поспеху гэтага візіту і заклікае прыняць актыўны ўдзел у набажэнствах. Асабліва запрашаюцца моладзь і дзеці на сустрэчу і малітву з кардыналам П'етро Паралінам», — адзначаецца ў звароце.

 
На Глыбоччыне ўзгадалі благаслаўлёных святароў з Беразвечча
06.03.2015 11:17

Вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 4 сакавіка сабраліся ва ўрочышчы Барок недалёка ад горада, каб ушанаваць памяць мучанікаў Другой сусветнай вайны, сярод якіх былі святары Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк. Парафіяне прыбылі з нагоды 73-й гадавіны мучаніцкай смерці благаслаўлёных святароў, каб ушанаваць іх светлую памяць і праз іх заступніцтва прасіць Бога аб патрэбных ласках.

 
6 сакавіка — Другі тыдзень Вялікага посту
06.03.2015 03:00

1 чыт. Быц 37, 3-4. 12-13а. 17b-28;
Пс 105 (104), 16-17. 18-19. 20-21.
Ев. Мц 21, 33-43. 45-46.

 
Мц 21, 33-43. 45-46
06.03.2015 03:00

«Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ём яго»

 
Дыяцэзіяльная сустрэча духоўных асобаў Віцебшчыны: чалавек не павінен застацца без пошуку Бога і Божага Валадарства
06.03.2015 01:24

4 cакавіка ў Віцебскай дыяцэзіі адбылася душпастырская сустрэча. У гэты раз у сувязі з успамінам св. Казіміра сустрэча праводзілася ў парафіі, якая носіць імя гэтага святога — у касцёле св. Казіміра ў Лепелі.

 
Пантыфік: паліятыўнае лячэнне можа служыць толькі дапаўненнем да клопату пра хворых сваякоў
05.03.2015 17:02

5 сакавіка Папа Францішак даў аўдыенцыю ўдзельнікам пленарнага паседжання Папскай акадэміі абароны жыцця, якое было прысвечана тэме «Дагляд за састарэлымі і паліятыўнае лячэнне». Па словах Пантыфіка, паліятыўнае лячэнне добра адлюстроўвае здольнасць чалавека клапаціцца пра бліжняга.

 
<< Першая < Папярэдняя 921 922 923 924 925 926 927 928 929 930 Наступная > Апошняя >>

Старонка 921 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.