Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пантыфік: трэба вучыцца крытычна глядзець на сябе
02.03.2015 16:23

«Судзіць іншых — вельмі проста, але развівацца ў хрысціянскім жыцці могуць толькі тыя, хто здольны крытычна глядзець на сябе самога», — лічыць Папа Францішак. Падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 2 сакавіка Пантыфік нагадаў, што ўсе людзі з’яўляюцца грэшнікамі не ў тэорыі, але ў рэальнасці.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка ў Лідзе: «Заўсёды быць гатовым да ахвяры і прысвячэння»
02.03.2015 15:37

1 сакавіка на заканчэнне рэкалекцый у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе святую Імшу цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Сёстры назарэтанкі наведалі парафію Св. Міхала Арханёла ў Гатаве
02.03.2015 15:28

1 сакавіка перад гадавінай беатыфікацыі адзінаццаці сясцёр-мучаніц з Навагрудка, якая адбылася 15 гадоў таму ў Рыме, чатыры сястры назарэтанкі — с. Марыя Марыяна Алешчык CSFN, с. Карытас Шапель CSFN, с. Лаўра Шукеловіч CSFN і с. Назарыя Міклаш CSFN — наведалі парафію Св. Міхала Арханёла ў Гатаве.

 
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на XII Нацыянальны дзень «Сaritas»
02.03.2015 12:35

«У Касцёле ў Беларусі стала добрым звычаем тое, што кожная ІІІ Нядзеля Вялікага посту адзначаецца як нядзеля “Сaritas”, калі мы скіроўваем нашы думкі не толькі да таямніц, звязаных з мукай нашага Пана Езуса Хрыста, але і да тых, якія найбольш патрабуюць нашай дапамогі», — гаворыцца ў лісце.

 
Папа Францішак: «Шлях Езуса заўсёды вядзе нас да шчасця»
02.03.2015 12:05

«Слухайце Езуса. Ён Збаўца: ідзіце за Ім», — заклікаў Папа Францішак вернікаў у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 1 сакавіка. Святы Айцец адзначыў, што шлях Езуса заўсёды прыводзіць да шчасця.

 
Сустрэча прыхільнікаў жыццёвага і творчага шляху святара-паэта Казіміра Сваяка прайшла ў Камаях
02.03.2015 11:48

19 лютага споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння каталіцкага святара Канстанціна Стаповіча — рэлігійнага дзеяча, публіцыста і паэта, што друкаваўся пад псеўданімам Казімір Сваяк. З гэтай нагоды 22 лютага ў камайскім касцёле святога Яна Хрысціцеля сабраліся прыхільнікі творчасці святара-паэта з розных куткоў Беларусі.

 
Слова Жыцця на сакавiк 2015
02.03.2015 11:47

Прэзентацыя >>>

«Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе,
возьме крыж свой і ідзе за Мною» (Mк 8, 34)


Вандруючы па паўночнай Галілеі, мiнаючы вёскi ў ваколiцах Кесарыі Філіпавай, Езус пытаецца ў сваіх вучняў, што яны думаюць пра Яго. Пётр ад імя ўсіх вызнае, што Ён ёсць Хрыстус, Месія, якога чакаюць на працягу многіх стагоддзяў. Каб пазбегнуць непаразуменняў, Езус тлумачыць, як сам разумее выкананне сваёй місіi. Так, Ён выратуе свой люд, але заплацiць за гэта асабіста i самым нечаканым чынам: будзе шмат пакутаваць, будзе асуджаны, забіты і пасля трох дзён уваскрэсне. Пётр не прымае такога погляду Месіі – бо ён уяўляў Яго сабе, як і многія іншыя ў тыя часы, у якасці таго, хто будзе дзейнiчаць з уладай і сілай, пераможа рымлян і верне народу Ізраэля законнае для яго месца ў свеце, — і выгаворвае Езусу, які абвінавачвае яго словамi: «Думаеш не пра тое, што Божае, а пра тое, што чалавечае» (Мк 8, 33).

Iзноў Езус знаходзiцца ў дарозе, на гэты раз кiруючыся ў Ерузалем, дзе павiнна споўнiцца Яго прызначэнне: смерць і ўваскрасенне. Але цяпер, калі Яго вучні ведаюць, што Ён ідзе на смерць, ці захочуць яны пайсцi за Iм? Умовы, якiх жадае Езус, ясныя і патрабавальныя. Сабранаму вакол Яго натоўпу, гэтак жа як і сваім вучням, Ён кажа:

Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе,
возьме крыж свой і ідзе за Мною.


Яны былi захопленыя Iм, Настаўнiкам, калi Ён ішоў па беразе возера, у той час, як яны закідалi сецi на рыбу ці сядзелi пры атрыманні падаткаў. Без развагаў яны пакінулі лодкі, сеці, мытню, дом, сям’ю, каб ісці за Iм. Яны бачылі, як Ён чыніць цуды, і слухалi Ягоныя мудрыя словы. Ажно да гэтага моманту яны iшлi за Iм, ажыўленыя радасцю і энтузіязмам.

Аднак пайсцi за Езусам азначала яшчэ большыя выпрабаванні. Ужо сталася ясна, што азначала ў поўнi дзяліць Ягонае жыццё і Ягоны лёс: паражэнне і варожасць навакольнага асяроддзя, ажно да смерці, і якой яшчэ смерцi! Найбалеснейшай, найбольш ганебнай смерцi, прызначанай для забойцаў і самых злосных злачынцаў. Смерцi, якая вызначана ў Пісаннi як «праклятая» (гл. Друг 21, 23). Ужо сама назва «крыж» узбуджала страх, гэтае слова наўрад ці трэба было каментаваць. Яно ўпершыню з’яўляецца тут у Евангеллі. Хто ж ведае, якое ўражанне зрабіла яно на тых, хто яго чуў!

Цяпер, калі Езус ясна вызначыў сваю тоеснасць, Ён мог з роўнай выразнасцю вызначыць тоеснасць сваiх вучняў. Калі Настаўнiкам ёсць той, хто любіць свой люд ажно да таго, што аддае за яго сваё жыццё, узяўшы на сябе крыж, то гэтак жа вучань, каб быць вучнем, павінен адрачыся ад уласнага спосабу мыслення, каб цалкам падзяляць шлях настаўнiка, пачынаючы ад крыжа:

Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе,
возьме крыж свой і ідзе за Мною.


Быць хрысціянінам — гэта значыць быць другім Хрыстом: мець тыя ж думкі, «як у Хрысце Езусе», які «прынiзiў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, смерцi крыжовай» (Філ 2, 5, 8); быць укрыжаваным з Хрыстом ажно так, каб быць у стане сказаць разам са святым Паўлам: «Ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус» (Гал 2, 20); не ведаць нічога, «апроч Езуса Хрыста, і то ўкрыжаванага» (1 Кар 2, 2). Гэта Езус надалей у нас жыве, памірае і ўваскрасае. Найбольшае прагненне хрысціяніна, найвялікшая мэта — быць як Настаўнiк; гэтае прагненне нарадзіла вялікіх святых. Але як ісці за Езусам, каб мы сталіся такімі ж, як Ён?

Першы крок заключаецца ў тым, каб «адрачыся ад сябе», адарвацца ад свайго ладу мыслення. Такога кроку пажадаў Езус ад Пятра, калі настаўляў яго — думаць не па-чалавечы, але па-Божаму. Мы таксама, як і Пётр, часам схiльныя да эгаістычных ацэнак саміх сябе, па меншай меры, у адпаведнасці з нашымі ўяўленнямі. Iмкнемся да лёгкага і хуткага поспеху, які б даваўся без якіх-небудзь цяжкасцяў, з зайздрасцю глядзiм на людзей, якiя робяць кар’еру, марым аб адзінай сям’i і аб стварэнні вакол сябе братэрскай грамады і хрысціянскай супольнасцi, — аднак баімся таго, каб нам не прыйшлося дорага за гэта заплаціць.

Адрачыся ад сябе — азначае ўвайсці ў такi спосаб Божага мыслення, якi паказаны нам праз дзеяннi Езуса: прыняць логіку пшанічнага зерня, якое павінна памерці, каб прынесці плён, знаходзiць больш радасці ў тым, каб аддаваць, чым атрымліваць, ахвяраваць сваё жыццё дзеля любові; адным словам — узяць на сябе свой крыж:

Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе,
возьме крыж свой і ідзе за Мною.


Гэты «штодзённы» крыж – як кажа Евангелле паводле Лукi (9, 23) — можа мець шмат постацяў: нейкай хваробы, страты працы, немагчымасцi справіцца са сваiмi праблемамі ў сям’і ці на працы, пачуцця адчаю да краху глыбокiх адносін, зменлівасці сапраўдных сувязяў, пачуцця бездапаможнасці перад тварам вялікiх глабальных канфліктаў, крыўды з-за частых скандалаў у нашым асяроддзi... Крыжа не трэба шукаць, ён сам прыходзіць, каб сустрэць нас, калі мы, магчыма, менш за ўсё гэтага чакаем, і такім чынам, як мы сабе ніколі не ўяўлялі.

Езус заклікае нас «узяць» крыж не з таго меркавання, што ён ёсць непазбежнае зло, нельга дазволiць, каб ягоны цяжар прыгнятаў нашыя плечы, але і не варта адчуваць сябе «стоiкам», абыякавым да ўсяго. Прымайце крыж свой як саўдзел у крыжы Езуса, як магчымасць і ў гэтай сітуацыі быць Ягонымi вучнямі i ў гэтых пакутах быць з Iм у камунii, бо Ён першы дзеліць з намі крыж. Больш за тое, калi Езус прыняў на плечы свой крыж, Ён разам з iм узяў i кожны наш крыж. I таму ў кожнай пакуце, якi б ні быў у яе твар, мы можам сустрэцца з Езусам, які зрабіў яе сваёю.

Iньё Джорданi бачыць магчымасць iнакш ператлумачыць ролю Сымона Кiрэнейца, які нясе крыж Езуса: крыж «цягне менш, калі Езус становіцца нашым Сымонам Кiрэнейцам». I цяжары становяцца меншымi, — працягвае ён, — калі мы нясем iх разам: «Крыж, якi нясеш у адзiноце, урэшце, цябе ламае; а калi крыж нясе шмат людзей, з Езусам паміж імі, альбо калі мы прымаем Езуса як Сымона Кiрэнейца, крыж становіцца лёгкiм: ён становіцца салодкiм ярмом. Ноша, узнятая мноствам узаемазвязаных вяровак, становiцца не аскезай, але святам».

Прымаючы крыж, каб несці яго з Езусам, ведайце, што мы не нясем яго самі, бо Ён нясе яго з намі – гэта сувязь, гэта прыналежнасць да Езуса, аж да поўнай камуніi з Ім, аж да таго, што стаемся другiм Iм. Такім чынам, мы ідзем за Езусам і становiмся сапраўднымі Яго вучнямі. Тады крыж будзе для нас сапраўды, як для Езуса, «моцай Божай» (1 Кар 1, 18), шляхам да ўваскрашэння. У кожнай слабасці мы знойдзем сілу, у кожнай цемры — святло, у кожнай смерцi — жыццё, таму што мы знойдзем Езуса.

А. Фабio К’ярдзi OMI

 
Біскуп Юзаф Станеўскі прыняў удзел у пасвячэнні дапаможнага біскупа Радамскай дыяцэзіі (Польшча)
02.03.2015 11:10

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі прыняў удзел у біскупскім пасвячэнні кс. Пятра Турынскага, якое адбылося 28 лютага ў катэдральным касцёле ў Радаме (Польшча). Ксёндз Пётр Турынскі, да гэтага часу віцэ-рэктар духоўнай семінарыі ў Радаме, стаў дапаможным біскупам Радамскай дыяцэзіі. Галоўным кансэкратарам быў Апостальскі Нунцый у Польшчы арцыбіскуп Чэлесціно Мільёрэ.

 
«Дай Мне піць» — новая кніга ў выдавецтве «Pro Christo»
02.03.2015 10:51

У выдавецтве «Pro Christo» па ініцыятыве айцоў езуітаў летась выйшлі дзве кнігі з серыі рэкалекцыйных разважанняў айца Юзафа Аўгустына SJ («Исцеление от чувства обиды» і «Адам, где ты?»). Нядаўна выйшла наступная частка разважанняў — «Дай Мне пить». Гэтую кнігу, як і папярэднія, таксама можна выкарыстоўваць для таго, каб перажыць закрытыя ігнацыянскія рэкалекцыі, або як уводзіны ў штодзённую малітву.

 
2 сакавіка — Другі тыдзень Вялікага посту
02.03.2015 03:00
1 чыт. Дан 9, 4b–10; Пс 79 (78), 8. 9. 11 і 13.
Ев. Лк 6, 36–38.

 
<< Першая < Папярэдняя 921 922 923 924 925 926 927 928 929 930 Наступная > Апошняя >>

Старонка 925 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.