Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец у пасланні на Вялікі пост: «не» – глабалізацыі абыякавасці
27.01.2015 18:15

Хрысціяне павінны даць свой адказ на глабалізацыю абыякавасці. Гэта думка знаходзіцца ў цэнтры паслання Папы Францішка на Вялікі пост, якое было апублікавана 27 студзеня 2014 г. «Калі мы адчуваем сябе добра і камфортна, канечне, забываемся пра іншых — чаго Бог Айцец не робіць ніколі, — нас не цікавяць іх праблемы, пакуты і несправядлівасць, з якімі яны сустракаюцца. І так наша сэрца ахоплівае абыякавасць», — напісаў Пантыфік.

 
Касцёл не змог прыняць старажытнага кляштару ў Мазыры з-за адсутнасці сродкаў на рэстаўрацыю
27.01.2015 17:26

Будынак былога мужчынскага кляштару цыстэрсаў у Мазыры пустуе ўжо каля пяці гадоў. Напрыканцы мінулага года мазырскія ўлады прапанавалі Касцёлу прыняць будынак, на што рашэнне Касцёла было адмоўным. «Біскуп Антоні Дзям'янка звярнуўся да ўладаў з прапановай адкласці гэтае пытанне, калі няма фінансаў з боку ўладаў і таксама Касцёл не мае такіх вялікіх сродкаў, каб на сённяшні дзень узяць на сябе абавязак рэстаўрацыі,» — паведаміў  канцлер Пінскай дыяцэзіі, кс. Андрэй Рылка для беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

 
Хрысціянства на ўсходне-славянскіх землях напярэдадні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. (частка ІІ)
27.01.2015 15:15

Яшчэ перад Ферара-Фларэнтыйскім саборам у Вялікім Княстве Літоўскім з'явіліся прынамсі тры ініцыятывы па адбудаванні царкоўнага адзінства (г.зн. уніі) паміж католікамі і праваслаўнымі. Першая спроба адбылася ў 1396 г. пры Кіпрыяне, праваслаўным мітрапаліце ўсяе Русі. У артыкуле падаюцца некаторыя акалічнасці гэтай падзеі.

 
У Ірландыі набліжаецца час беатыфікацыі апостала цвярозасці
27.01.2015 13:00

Касцёл ў Дубліне святкуе 90-годдзе з дня смерці Слугі Божага Мэта Тальбота, працэс беатыфікацыі якога пачаўся неўзабаве пасля яго смерці. Культ, які расце вакол гэтага незвычайнага ірландца, натхняе людзей не толькі на востраве, гэтай асобай вельмі цікавяцца ў ЗША.

 
Старшыня Папскай рады па справах сям’і: Касцёл мае патрэбу ў сведках надзеі, сужэнства і сямейнага жыцця, а не ідэалогіі
27.01.2015 11:42

У мінулыя выходныя ў Рыме завяршыў сваю працу Міжнародны кангрэс рухаў і аб’яднанняў, якія займаюцца тэматыкай сям’і і абароны жыцця. Арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям’і, выступаючы на закрыцці форума, сказаў, што Касцёл мае патрэбу ў сведках надзеі, сужэнства і сямейнага жыцця, а не ідэалогіі.

 
27 студзеня — IІI тыдзень звычайнага перыяду, год B
27.01.2015 03:00

1 чыт. Гбр 10, 1–10; Пс 40 (39), 2 і 4ab. 7–8a. 10. 11.
Ев. Мк 3, 31–35.

Альбо: Успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.

Альбо: (сш. 14) 1 чыт. 1 Кар 4, 1-5; Пс 89 (88), 2-3. 4-5. 21-22. 25 і 27.
Ев. Мц 9, 35-38.

Альбо: Успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны.

Альбо: (сш. 14) 1 чыт. 1 П 4, 7b-11; Пс 148, 1-2. 11-13а. 13c-14.
Ев. Мк 9, 34-37.

 
Успамін бл. Юрыя Матулевіча і св. Анжэлы Мэрычы
27.01.2015 03:00

  Успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа
  Успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны
 
Мк 3, 31–35
27.01.2015 03:00
«Хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці»
 
Гран-пры фестываля калядак «Gloria in Excelsis Deo» атрымаў ансамбль «Jutrzenka» з Іўя
26.01.2015 17:54

У Іўі ў 12 раз прайшоў фестываль калядак «Gloria in Excelsis Deo». Фестываль, які прайшоў у гарадскім Доме культуры, сабраў каля 200 удзельнікаў з розных парафій Іўеўскага дэканату.

 
Пантыфік пра ролю жанчыны ў перадачы веры
26.01.2015 17:30
«Жанчыны — асноўныя, хто перадае веру», — лічыць Папа Францішак. Пантыфік узначаліў 26 студзеня раніцай святую Імшу ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі і пракаментаваў фрагмент Другога паслання св. Паўла да Цімафея (2 Цім 1, 1–8), якому апостал нагадаў, што «некрывадушная вера» яму была перададзена ад Святога Духа «праз пасрэдніцтва маці і бабулі».
 
<< Першая < Папярэдняя 951 952 953 954 955 956 957 958 959 960 Наступная > Апошняя >>

Старонка 958 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.