Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Лекцыю пра маральны бок транспланталогіі ў медыцынскім універсітэце Віцебска прачытаў грэка-каталіцкі святар
30.01.2015 10:49

Грэка-каталіцкі святар Дзмітрый Грышан, які ўзначальвае парафію ў Віцебску, быў запрошаны на факультэт постдыпломнай адукацыі ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на лекцыю па транспланталогіі для выкладання пытанняў маральных і духоўных аспектаў.

 
Папа больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам
30.01.2015 10:39

Святы Айцец больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем Папы Францішка, гэты абрад будуць здзяйсняць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі.

 
30 студзеня — IІI тыдзень звычайнага перыяду, год B
30.01.2015 03:00

1 чыт. Гбр 10, 32–39; Пс 37 (36), 3–4. 5–6. 23–24. 39–40.
Ев. Мк 4, 26–34.

 
Мк 4, 26–34
30.01.2015 03:00

«Чалавек кідае зерне і спіць, а як зерне ўзыходзіць, ён не ведае»

 
«Усё для Хрыста»: у Слабодцы ўзгадалі благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча
29.01.2015 16:05

Сёстры эўхарысткі разам дзецьмі і моладдзю з парафіі Святога Провіду ў Слабодцы адсвяткавалі ўспамін бл. Юрыя Матулевіча, заснавальніка гэтай кангрэгацыі.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка пра катэхізацыю ў Беларусі: «Калі катэхеза ўвойдзе ў школы, гэта будзе гарантыя сацыяльнага забеспячэння для катэхетаў»
29.01.2015 16:04

29 студзеня ў Рыме завяршаецца двухдзённы міжнародны форум, на які сабраліся прадстаўнікі еўрапейскіх епіскапатаў, што займаюцца пытаннямі катэхізацыі. Беларусь на форуме прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2015 г.
29.01.2015 15:10

«Адным з найважнейшых выклікаў, якому хачу прысвяціць увагу ў гэтым пасланні, з’яўляецца глабалізацыя абыякавасці. Абыякавасць да бліжняга і да Бога — гэта рэальная спакуса таксама для нас, хрысціян. Таму нам неабходна слухаць кожны Вялікі пост заклікі прарокаў, якія ўздымаюць голас і абуджаюць нас», — адзначае Пантыфік.

 
Пантыфік: «Аўшвіц» — заклік да будаўніцтва будучыні на павазе, міры і сустрэчы
29.01.2015 13:05

«Аўшвіц» з’яўляецца крыкам страшэннага болю і цярпення і заклікам да будучыні, пабудаванай на павазе, міры і сустрэчы паміж народамі», — адзначыў Папа Францішак у сваім твіт-паведамленні, скіраваным з нагоды 70-годдзя вызвалення канцэнтрацыйнага лагера «Аўшвіц-Біркенаў», якое адзначалася 27 студзеня.

 
У Лідзе прэзентавалі калядную пастаноўку, прысвечаную Святой Сям’і
29.01.2015 12:43

«Сям’я, моцная ў Богу» — такім быў дэвіз сёлетняга прадстаўлення пра Божае Нараджэнне ў выкананні самых маленькіх дзяцей з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пад кіраўніцтвам сясцёр з супольнасці Дачок Беззаганнай Марыі. Акцёры два разы выступілі ў сваёй і суседняй лідскай парафіі Унебаўзяцця Насвяцейшай Панны Марыі, а таксама ў лідскім доме састарэлых.

 
Хрысціяне ў Нігерыі ахвяравалі частку даходаў на аднаўленне спаленых святыняў
29.01.2015 11:56

Нігерыйскія хрысціяне вырашылі перадаць частку сваіх даходаў на аднаўленне святыняў, разбураных мусульманамі. Налічана, што за тры дні антыхрысціянскага супрацьстаяння знішчана 70 святыняў, некалькі кляштараў і шмат школ, паліклінік, дамоў прытулку, а таксама дамоў тых, хто вызнае Хрыста.

 
<< Першая < Папярэдняя 951 952 953 954 955 956 957 958 959 960 Наступная > Апошняя >>

Старонка 955 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.