«Калі не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае»
Сённяшнія падзеі з Евангелля, якія адбываліся ў Кафарнауме, – гэта перасцярога для тых, хто ў сваёй веры пераацэньвае розум, а недаацэньвае волю.
30 студзеня на 69-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Генрыка Врубель, маці душпастыра з парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы кс. Паўла Врубеля.
30 студзеня ў Міністэрстве замежных спраў па ініцыятыве беларускага боку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.
Каталіцкія Біскупы Беларусі на пазачарговым пленарным пасяджэнні 30 студзеня 2015 г. абмеркавалі агучаныя ў апошні час абвінавачванні ў адрас польскіх святароў, якія служаць у Беларусі, а таксама ў незацікаўленасці кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла ў падрыхтоўцы сваіх святароў.
Хрысціянін павінен заўсёды захоўваць памяць пра сваю першую сустрэчу з Хрыстом і надзею, якая дапамагае крочыць па жыцці з адвагай веры, лічыць Папа Францішак. У сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі 30 студзеня 2015 г. у капліцы ватыканскага Дому св. Марты.
Папа Францішак падзяляе боль сем’яў ахвяр выбуху, які прывёў да разбурэння радзільні ў заходняй частцы Мехіка. У выніку трагедыі, якая здарылася 29 студзеня, загінула двое дзяцей і медсястра. Каля 70 чалавек, з якіх больш за 20 дзеці, атрымалі раненні.
Многія хрысціяне акружаюць сябе рознымі антыхрысціянскімі або наўпрост сатаністычнымі сімваламі, нават не ведаючы пра гэта. Пастараемся прыгадаць найбольш распаўсюджаныя ў сучаснай поп-культуры сімвалы і разабрацца ў іх значэнні.
Хутка на вуліцах у Гомелі з’явіцца некалькі сацыяльных білбордаў, якія будуць заклікаюць не рабіць абортаў. «Дазвольце нарадзіцца вашаму дзіцяці! Кожнае дзіця — велізарнае шчасце!» — звяртаецца з банэра «Місіс Беларусь», гамяльчанка Юлія Перагудава ў атачэнні сваіх дзяцей.