2 сакавіка 2015 г., у дзень нараджэння і гадавіну абрання на Пасад св. Пятра Эўджэніо Пачэлі — Папы Пія XII — у Ватыкане адбудзецца сусветная прэм’ера мастацкага фільма «Цені праўды» (Shades of Truth), які развенчвае «чорную легенду» аб маўчанні Пантыфіка перад абліччам трагедыі Халакосту.
Вечар, прысвечаны спеву калядак і пастаралак, адбыўся 31 студзеня ў Доме культуры ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія). Гэтае свята, якое прайшло ў 14-ы раз, збірае вернікаў з усіх парафій дэканата, каб яны маглі быць разам і ўдзельнічаць у святочных традыцыях: дзяленні аплаткай, выказванні пажаданняў адзін аднаму і спеве калядак.
24 студзеня студэнты-катэхеты 2 курса Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах правялі свае першыя ўрокі рэлігіі.
2 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца адмысловая малітва напярэдадні дня хворых, які адзначаецца 11 лютага, як і ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.
Евангелле – гэта слова жыцця, яно здольнае змяняць людзей, нагадаў Папа Францішак 1 лютага перад малітвай «Анёл Панскі». Святы Айцец у чарговы раз заклікаў вернікаў падтрымліваць блізкі кантакт з Божым словам, прынамсі чытаючы штодзённа адзін з маленькіх евангельскіх урыўкаў.
Папа Францішак абвясціў аб сваім намеры наведаць Боснію і Герцагавіну. Аб гэтым Пантыфік паведаміў 1 лютага на заканчэнне малітвы «Анёл Панскі», звяртаючыся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра.
Згодна з зацверджаным планам па святкаванні Года кансэкраванага жыцця ў Беларусі Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі запланавана правядзенне сімпозіума для кансэкраваных асобаў.
У межах Года кансэкраванага жыцця 8 лютага 2015 года — у літургічны ўспамін св. Джузэпіны Бакіты — у Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень малітваў, разважанняў і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. У гэты дзень Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае як святароў, так і вернікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяр гандлю людзьмі, а таксама заахвочвае грамадскую супольнасць звярнуць больш пільную ўвагу на гэтую праблему і змаганне з ёй.
У межах Года Кансэкраванага Жыцця – 8 лютага 2015 года, калі паводле літургічнага календара прыпадае ўспамін св. Юзэфіны Бакхіта, Каталіцкі Касцёл будзе абыходзіць дзень малітваў, разважання і дзейнасці супраць гандлю людзьмі.
Кансэкраваныя асобы — вялікі дар для Касцёла і ўсяго свету. Гэта манахіні, айцы і браты розных супольнасцяў, кожны з якіх жыве харызматам свайго згуртавання. Сёння налічваецца каля 950 тысяч кансэкраваных асобаў, якія служаць у розных краінах свету. І Беларусь — у іх ліку.