«Я магу перамагчы» і «Хачу быць шчаслівай» — новыя кнігі на тэму дашлюбнай чысціні, адрасаваныя для падлеткаў, выйшлі ў выдавецтве «Pro Christo». Кнігі былі падрыхтаваны пры ўдзеле Рады па справах сям’і пры ККББ.
28 снежня, у свята Святой Сям’і, у парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі прайшло святкаванне 25-годдзя аднаўлення дзейнасці касцёла пасля шматлікіх ганенняў і пераследу.
28 снежня ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбыліся рэкалекцыі для апосталак Змёртвыхпаўстання.
«Казала пра Езуса ўсім, хто чакаў вызвалення Ерузалема»
1 чыт. 1 Ян 2, 12-17; Пс 96 (95), 7-8a. 8b-9. 10.Ев. Лк 2, 36-40.
29 снежня ў Душпастырскім цэнтры ККББ адбылася сустрэча Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Сустрэчу ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня Рады.
Алі Агджа, былы турэцкі тэрарыст, які ў 1981 годзе спрабаваў забіць Яна Паўла ІІ, 27 снежня ўсклаў кветкі на яго магіле ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Былы кілер зрабіў гэта ў 31-ю гадавіну сустрэчы з Пантыфікам, які наведаў яго ў рымскай турме «Рэбібія» і ў прыватнай размове сказаў , што дараваў яму за спробу забіцця.
28 снежня ў гомельскім касцёлe Нараджэння Божай Маці прайшоў традыцыйны калядны канцэрт класічнай музыкі, які кожны год бясплатна ладзяць у святыні Таццяна Томсан і яе сябры — лепшыя музыканты Гомельскай абласной філармоніі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў.
Папа Францішак скіраваў пасланне ўдзельнікам 37-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Празе (Чэхія). Такія форумы, па словах Пантыфіка, вучаць таму, як праз «малітву і ўзаемны дыялог быць соллю зямлі».
Тут і мастак, што піша ікону, і жанчына, якая мые рэчы, музыканты, рыцары, ваяры – уся гісторыя Карлштэйна як на далоні. Але цэнтральнае месца займае Той, Каму ўсё належыць, нараджэнне якога стала адпраўной кропкай для сучаснай гісторыі.