Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Браты з Тэзэ наведаюць у 2015 годзе Беларусь, Украіну і Расію
02.01.2015 15:27

Экуменічная супольнасць братоў з Тэзэ хоча перадаць знак міру падчас сваёй пілігрымкі ў Беларусь, Расію і Украіну. Дэлегацыя братоў разам з моладдзю з розных еўрапейскіх краін 12 красавіка прыме ўдзел у святкаванні Вялікадня па праваслаўным календары ў Маскве, Кіеве і Мінску.

 
Разгарнуць падарункі старога года
02.01.2015 13:42

З рознымі пачуццямі мы развітваемся са старым годам. З ноткай удзячнасці аглядаемся назад і перакладаем спадзяванні на год наступны, чакаем падарункаў... Але абмінаем нешта вельмі важнае ў мітуслівым гэтым чаканні. Нас бы здзівілі паводзіны людзей, якія, атрымаўшы прыгожы пакунак, не адкрываючы, адставілі яго ўбок і больш не ўспаміналі аб ім. Гэта ўвогуле цяжка ўявіць. А між тым мы так і робім.

 
Што чакае нас у 2015 годзе?
02.01.2015 12:20

Новы 2015 год – вялікая таямніца для ўсіх. Але на парозе гэтага часу, які дае нам Пан Бог, мы ўваходзім у яго з вялікай надзеяй. Верым, што ўсе падзеі, якія запланаваны на гэты год у Касцёле і ў жыцці кожнага асобнага чалавека, будуць рэалізаваны па-Божаму. Разам з новым годам нараджаюцца новыя чаканні.

 
Успамін Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла
02.01.2015 03:00
 Успамін Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла 
 
2 студзеня — Перыяд Нараджэння Пана, Год B
02.01.2015 03:00

Успамін Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла

1 чыт. (сш. 14) Эф 4, 1-7.11-13; Пс 23 (22), 1-3а. 3b-4. 5. 6.
Ев. Мц 23, 8-12.

Альбо: 1 чыт. 1 Ян 2, 22-28; Пс 98 (97), 1. 2-3ab. 3cd-4.
Ев. Ян 1, 19-28

 
Мц 23, 8-12
02.01.2015 03:00

«Большы з вас няхай будзе слугою для вас»

 
Папа Францішак ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі: “Касцёл – Маці, якая дае Езуса ўсім з радасцю і шчодрасцю”
01.01.2015 16:24

На мацярынства Касцёла звярнуў увагу Святы Айцец 1 студзеня ў гаміліі на Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Папа нагадаў, што Найсвяцейшая Дзева аб’яднана з Езусам, “таму што атрымала ад Яго пазнанне сэрца, пазнанне веры, якое сілкуецца досведам маці і ўнутранымі адносінамі з Сынам”.

 
Папа ўзначаліў Нешпары на заканчэнне 2014 года
01.01.2015 16:16

Грамадства, якое ігнаруе бедных і пераследуе іх, само збядняе сябе да стану галечы, адзначыў Папа Францішак 31 снежня вечарам падчас урачыстых Нешпараў на заканчэнне года, якія адбыліся ў ватыканскай базыліцы.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі: «Уваходзіць у новы год з Езусам Хрыстом»
01.01.2015 14:48

1 студзеня, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі і ў першы дзень новага года, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

 
1 студзеня — Перыяд Нараджэння Пана, Год B
01.01.2015 03:00

Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі

1 чыт. (сш. 14) Ліч 6, 22-27; Пс 67 (66), 2-3. 5. 6 і 8.
2 чыт. Гал 4, 4-7.
Ев. Лк 2, 16-21.

 
<< Першая < Папярэдняя 981 982 983 984 985 986 987 988 989 990 Наступная > Апошняя >>

Старонка 984 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.