Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Гродне прайшла аплатковая сустрэча членаў малітоўнага руху за святароў «Маргарытка»
28.12.2014 12:59

27 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла аплатковая сустрэча членаў малітоўнага руху за святароў «Маргарытка» ў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэчу арганізаваў кс. Валерый Быкоўскі — духоўны айцец Вышэйшай духоўнай семінарыі і апякун «Маргарытак».

 
28 снежня — Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
28.12.2014 03:00

Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.

1 чыт. Сір 3, 2-6. 12-14; Пс 128 (127), 1-2. 3. 4-5.
2 чыт. Клс 3, 12-21.
Ев. Лк 2, 22-40 альбо (карац.) Лк 2, 22. 39-40.

 


 
Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
28.12.2014 03:00
Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
 
Лк 2, 22. 39-40
28.12.2014 03:00
«Дзіця расло і напаўнялася мудрасцю»
 
На Божае Нараджэнне гомельскія католікі завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей
27.12.2014 17:58

На Божае Нараджэнне вернікі гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей. Як сімвал выратаванага ад аборту дзіцяці многія вернікі прынеслі ў касцёл па ружы, якія былі пастаўлены перад алтаром.

 
Шляхам Францішка Скарыны пад заступніцтвам святых Кірылы і Мятода: вырушыла грэка-каталіцкая пілігрымка на Еўрапейскую сустрэчу моладзі ў Празе
27.12.2014 17:47

Увечары 26 снежня адправілася ў дарогу грэка-каталіцкая пілігрымка ў Прагу (Чэхія) на 37-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі, арганізаваную экуменічнай супольнасцю Тэзэ (Taize).

 
Дзеці з дзіцячага дома сталі гасцямі на куцці ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Друі
27.12.2014 17:32

Напярэдадні Божага Нараджэння ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Друі (Віцебская дыяцэзія) адбылася святочная вячэра – куцця. Гасцямі па традыцыі сталі выхаванцы мясцовага дзіцячага дома, якія засталіся на зімовыя школьныя канікулы ў Друі.

 
Фотарэпартаж з Імшы на Божае Нараджэнне і дзіцячага ранішніка ў касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску
27.12.2014 17:12

Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж са святой Імшы на Божае Нараджэнне, якая адбылася ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску і якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, і з дзіцячага ранішніка, які адбыўся ў касцёле 25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана.

 
Гамілія на свята Святой Сям’i (28 снежня)
27.12.2014 16:59

Дарагія браты і сёстры! Сённяшняе свята Святой Сям'і звяртае ўвагу на такі момант, пра які зрэшты мы часта забываем: што Езус Хрыстус прыйшоў на гэты свет і быў выхаваны ў сям'і. У адзінай з мноства іншых сем'яў, якія жывуць на зямлі.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзяліўся аплаткай з дзецьмі
27.12.2014 14:24

27 снежня адбылася аплатковая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі. У межах сустрэчы іерарх цэлебраваў святую Імшу ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля.

 
<< Першая < Папярэдняя 981 982 983 984 985 986 987 988 989 990 Наступная > Апошняя >>

Старонка 990 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.