3 студзеня ў Рубяжэвічах адбылася святая Імша на 30-ы дзень пасля смерці кс. Рычарда Юніка, шматгадовага пробашча мясцовай парафіі Святога Юзафа. Эўхарыстыю ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
З 31 снежня па 2 студзеня ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак адбылася сустрэча «Таварыства Святой Сям’і з Назарэта». У сустрэчы, якую праводзілі сёстры назарэнтанкі і кс. Аляксандр Фаміных, прыняло ўдзел каля 40 чалавек — сем’і з Гродна, Смаргоні і Навагрудка.
2 студзеня неспадзявана адышла ў вечнасць с. Міхаліна (Крыстына Васіева) з супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Законніца пражыла 27 гадоў.
«Вось Ягнё Божае»
1 чыт. 1 Ян 2, 29 – 3, 6; Пс 98 (97) 1. 3cd-4. 5-6.Ев. Ян 1, 29-34.
Альбо: Успамін Найсвяцейшага Імя Езуса.
1 чыт. Флп 2, 1-11; Пс 8, 4-5. 6-7. 8-9.Ев. Лк 2, 21-24.
Урывак Евангелля, які мы сёння пачулі, ставіць перад намі шэраг пытанняў у кантэксце Божага Нараджэння. А менавіта: ці верым мы ў тое, што Бог сапраўды нарадзіўся, што Сын Божы стаўся чалавекам, Слова сталася Целам і пасялілася між намі? Ці верым усім сэрцам у гэтую праўду, пра якую чуем кожны год і аб якой вельмі часта забываемся?
У апошні дзень 2014 г. і першы дзень новага 2015 г. дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзначаліў святыя Імшы ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара). Іерарх сустрэўся з вернікамі, каб выказаць ім сардэчныя віншаванні з Новым годам, а таксама разам памаліцца.
Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі Тэзэ пройдзе на мяжы 2015/16 гг. у іспанскай Валенсіі. Пра гэта падчас сустрэчы Тэзэ ў Празе аб’явіў прыёр экуменічнай супольнасці брат Алоіз.
Божая Мудрасць, якую паказвае Стары Запавет, з’явілася сярод людзей у Езусе Хрысце. Ён, народжаны перад усімі вякамі, аб’явіўся свету праз сваё прыйсце ва Уцелаўленні. У святле гэтай уцелаўлёнай Мудрасці чалавек можа распазнаць сваё пакліканне, прызначэнне і сэнс жыцця.