Традыцыйна на Новы год, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень міру. З нагоды гэтага дня Папа звяртаецца да міжнароднай супольнасці са спецыяльным пасланнем. У гэтым годзе яно прысвечана феномену рабства ў сучасным свеце і называецца “Ужо не рабы, але браты” (пар. Флм 15-16).
1 чыт. 1 Ян 2, 3-11; Пс 96 (95), 1-2а. 2b-3. 5b-6.Ев. Лк 2, 22-35.
«Святло для асвятлення язычнікаў»
Важнасць інстытуту сям’і ў сучасным грамадстве падкрэсліў падчас Імшы на свята Святой Сям’і пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) кс. Дзмітрый Барыла, які зачытаў таксама адпаведнае паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
28 снежня, у свята Святой Сям’і, адбылася аплатковая сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з сямейнымі рухамі. Сустрэча праходзіла ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску.
Моладзь парафіі Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме (Гродзенская дыяцэзія) 28 снежня, у свята Святой Сям’і, прадставіла слоўна-музычную містэрыю пра Божае Нараджэнне.
28 снежня, у свята Святой Сям’і, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу ў парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі.
Мінск, касцёл св. Сымона і св. Алены, 28 снежня 2014 г.Сям’я — радасць і надзея
Цягнікамі, самалётамі, на аўтамабілях – розным транспартам з розных куткоў Еўропы ў гэтыя дні маладыя вернікі сцягваюцца ў сталіцу Чэхіі. Прага ў гэтым годзе прымае ўжо 38-ю па ліку экуменічную сустрэчу моладзі ў духу супольнасці з Тэзэ.
24-26 снежня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі сустрэўся з вернікамі Ашмянскага дэканату. Іерарх наведаў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, Найсвяцейшага Сэрца Езуса i Анёлаў Ахоўнікаў у Андажаве, Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках і Св. апостала Якуба ў Цудзенішках.