«Прыйшлі пакланіцца Яму»
4 студзеня, у першую нядзелю новага 2015 г., дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Св. Антонія з Падуі ў Малой Бераставіцы (Гродзенская дыяцэзія). Нагодай для сустрэчы іерарха з мясцовымі вернікамі стала і тое, што ў гэты дзень пробашч парафіі кс. Андрэй Казлоўскі святкаваў 40-годдзе.
5 студзеня адбылася аплатковая сустрэча законных сясцёр Гродзенскай дыяцэзіі. Святую Імшу з удзелам законніц цэлебраваў у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Мір трэба будаваць пачынаючы з маленькіх жэстаў, у сям’і або ў любым іншым месцы і асяродзі, адзначыў Папа Францішак перад нядзельнай малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 4 студзеня.
6 студзеня грэка-католікі адзначаюць свята Богаз’яўлення – свята ўспаміну Хрышчэння Езуса Хрыста ў рацэ Ярдане. Прадстаўляем расклад грэка-каталіцкіх набажэнстваў на свята ў Мінску.
3 студзеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата, біскупа і мучаніка, у Мёрах (Віцебская дыяцэзія) у чарговы раз прайшоў дыяцэзіяльны конкурс калядных спеваў «Бэтлеемская зорка».
Незвычайная батлейка, якая з’явілася ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, прыцягвае ўвагу не толькі парафіян, але і шматлікіх жыхароў горада. Батлейка ў парафіі, дзе служаць айцы рэдэмптарысты (Congregatio Sanctissimi Redemptoris), пачала дзейнічаць 24 снежня 2014 г.
2-4 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся зімовыя рэкалекцыі «Распазнанне паклікання». У рэкалекцыях прынялі ўдзел каля 40 маладых людзей з Гродна, Ліды, Смаргоні, Ашмян і іншых месцаў Гродзенскай дыяцэзіі.