Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Рычэні (Польшча) адбылася Імша ў інтэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка і быў асвечаны ягоны партрэт
29.12.2014 14:08

28 снежня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рычэні (Польшча) адбылася святая Імша ў інтэнцыі спачылага кардынала Казіміра Свёнтка. Падчас Імшы быў асвечаны партрэт кардынала.

 
Сямейныя калядкі ў лідскай парафіі: думкі св. Яна Паўла ІІ на тэму сям'і
29.12.2014 14:03

26 снежня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся сямейныя калядкі. Свята праходзіла пад кіраўніцтвам сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
У віцебскім катэдральным касцёле адбыліся «Чытацкія сустрэчы»
29.12.2014 13:05

Праграма ХІІІ фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску вылучаецца разнастайнасцю. Кожны жадаючы можа далучыцца да дзіцячага мастацтва, наведаць святочны канцэрт або знайсці хвілінку для сустрэчы з кнігай. 27 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыліся чарговыя «Чытацкія сустрэчы» пад кіраўніцтвам прафесара філалогіі Івана Людвікавіча Лапіна.

 
Узгадайма ў малітве тых, хто ў 2014 годзе адышоў у вечнасць
29.12.2014 12:58

2014 год стаў апошнім годам зямнога жыцця для некаторых святароў, законных сясцёр, грамадскіх і культурных дзеячоў, якія годна служылі ў імя Божае і чалавечае ў нашай краіне.

 
Папа Францішак: «Езус — крыніца любові, якая аб’ядноўвае людзей»
29.12.2014 12:57

«Езус — Той, які збліжае розныя пакаленні. Ён крыніца той любові, якая аб’ядноўвае сем’і і людзей, які перамагае кожны недавер, кожную замкнутасць, кожную адлегласць», — сказаў Папа Францішак у разважанні падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 28 снежня.

 
Для малодшых парафіянаў Рудзенска і Мар’інай Горкі св. Мікалай прывёз падарункі на кані
29.12.2014 12:48

З нагоды святаў Божага Нараджэння 28 снежня ў парафіі Рудзенска і Мар’інай Горкі дзяцей парафіянаў павіншавалі незвычайным спосабам — падарункі былі ўручаны «святым Мікалаем», які завітаў да касцёла на кані.

 
Адышоў у вечнасць арцыбіскуп Джузэпэ Піттаў, былы сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі
29.12.2014 12:43

26 снежня ў Токіа (Японія) ва ўзросце 86 гадоў адышоў у вечнасць італьянскі езуіт арцыбіскуп Джузэпэ Піттаў, былы сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Іерарх быў рэктарам Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, а таксама канцлерам Папскай Акадэміі навук.

 
Сёстры назарэтанкі ў Гродне адзначылі сваё патранальнае свята
29.12.2014 12:15

Нядзеля Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа — патранальнае свята Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. 28 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі) у Гродне, дзе сёстры назарэтанкі служаць шмат гадоў, прайшлі яго галоўныя святкаванні.

 
Адбылася аплатковая сустрэча ўдзельнікаў пілігрымкі «Гродна-Рось»
29.12.2014 12:02

26 снежня ў парафіі Беззaганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне прайшла аплатковая сустрэча ўдзельнікаў пілігрымкі «Гродна-Рось». Аплатковая сустрэча, якая збірае пілігрымаў з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, якія летам падарожнічалі ў санктуарый у Росі, па традыцыі адбываецца ў другі дзень святаў Божага Нараджэння і з’яўляецца добрай нагодай, каб на нейкі час вярнуцца да перажытага разам шляху і падзяліцца сваёй радасцю.

 
Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання Папы Францішка на Сусветны дзень міру (1 студзеня 2015 г.)
29.12.2014 08:42

Традыцыйна на Новы год, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень міру. З нагоды гэтага дня Папа звяртаецца да міжнароднай супольнасці са спецыяльным пасланнем. У гэтым годзе яно прысвечана феномену рабства ў сучасным свеце і называецца “Ужо не рабы, але браты” (пар. Флм 15-16).

 
<< Першая < Папярэдняя 981 982 983 984 985 986 987 988 989 990 Наступная > Апошняя >>

Старонка 988 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.