22 снежня адбылася аплатковая сустрэча Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
22 снежня ў кляштары сясцёр назарэтанак у Гродне адбылася аплатковая сустрэча для найбяднейшых жыхароў Гродна.
«У гэты святочны час шлю вам, дарагія браты і сёстры, свае найлепшыя пажаданні. Няхай радасць святаў Божага Нараджэння загосціць у вашых сэрцах, сем’ях і ў цэлым грамадстве. Няхай Езус Хрыстус, Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе вас у веры, надзеі і любові», — піша біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!Дарагія дыяцэзіяне!
«Узрадуемся, бо добры Бог даверыў нам ключ да разумення не толькі Божага Нараджэння, але і ўсёй гісторыі чалавецтва. Бо Уцелаўленне Хрыста ператварае гісторыю чалавецтва ў прыгожую гісторыю Збаўлення», — адзначае біскуп Антоні Дзям’янка.
«Умілаваныя, будзем радавацца: сёння нарадзіўся нам Збаўца. Бо няма месца на смутак тады, калі нараджаецца жыццё, якое, знішчыўшы страх перад смерццю, прынесла нам радасць абяцанага вечнага жыцця». (Св. Леў Вялікі, Папа)
23 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў апошнюю раратнюю Імшу ў 2014 годзе, якая адбылася ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
«Нараджэнне Яна Хрысціцеля»
1 чыт. Мал 3, 1-4. 23-24; Пс 25 (24), 4-5. 8-9. 10 і 14.Ев. Лк 1, 57-66.
Альбо: Успамін св. Яна Кенцкага, святара