«Немаўлятка Езус паказвае нам сілу любові Бога да чалавека. У Ім Бог даў нам найбольш каштоўны падарунак, каб выратаваць нас з палону злога духа. Ён з’яўляецца ключом да шчасця і вырашэння праблем сучаснага свету. Нашы сэрцы павінны стаць яслямі, дзе Бог адорвае нас найкаштоўнейшым дарам свайго Сына і Ягонай ласкі», — адзначае арцыбіскуп.
Тэкст паслання на польскай мове>>>
21 снежня ў Белаазёрску (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат) адбылося асвячэнне касцёла і ўрачыстая закладка вуглавога каменя на будаўніцтва новай святыні. На ўрачыстую падзею прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
21 снежня ў мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыбыў Бэтлеемскі агонь. Ва ўрачыстай цырымоніі прыбыцця агню прыняў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
20 снежня прайшла аплатковая сустрэча Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з моладдзю перад святамі Божага Нараджэння. Сустрэча адбылася ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены.
20 cнежня адбылася аплатковая сустрэча дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага з дзяржаўнымі служачымі, прадпрымальнікамі, архітэктарамі, будаўнікамі і працаўнікамі сельскай гаспадаркі. Сустрэча прайшла ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску.
Аднойчы нараніцы я гатавала пончыкі. Кроіла на кавалачкі цеста, смажыла ў алеі, залацістыя перакладала на талерку з сурвэткай, пасыпала цукровай пудрай... Дзеці былі ў сваім пакоі, гулялі ў свае – планшэтныя, шчыра кажучы – гульні. Пончыкаў станавілася ўсё больш, а дзеці, вядома, не ішлі. І я думала, што зараз я іх паклічу бязгучна, потым, калі яны не пачуюць, да іх дойдзе смачны пах печыва, які прывабіць іх.