22 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На заканчэнне сустрэчы яе ўдзельнікі падзяліліся аплаткай.
20 снежня, перад Божым Нараджэннем, у парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся чарговы, дванаццаты агляд-конкурс дзіцячых яселек. На конкурс было прадстаўлена 49 работ.
У адным з самых буйных рымскіх гандлёвых цэнтраў «Euroma 2» была адкрыта капліца. Гаворка ідзе пра адзін з першых падобных выпадкаў у Еўропе. У гандлёвым цэнтры працуе каля 2500 чалавек, а колькасць яго наведвальнікаў толькі ў выходныя дні дасягае 100 тыс. Адкрыццё капліцы мае на мэце адказаць на заклік Пантыфіка «выходзіць на вуліцы і ісці туды, дзе збіраюцца людзі».
20-21 снежня ў Гродне адбылася дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца» па зборы канцылярскіх тавараў, прадуктаў харчавання, цацак і прадметаў гігіены. Валанцёры «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі ў сетцы магазінаў «Родная старонка» заахвочвалі жыхароў і гасцей горада прыняць удзел у святочнай акцыі, накіраванай у падтрымку шматдзетных сем’яў і інвалідаў.
Папа Францішак заклікаў перажыць надыходзячыя святы Божага Нараджэння «сапраўды па-хрысціянску, свабоднымі ад марнасцяў, у гатоўнасці прыняць Збаўцу». З такімі словамі Пантыфік звярнуўся да тысяч пілігрымаў і жыхароў Вечнага горада, сабраных на нядзельную малітву «Анёл Панскі» 21 снежня.
21 снежня Aпостальскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі па просьбе Папы Францішка наведаў рымскую турму «Рэбібія», каб разам са зняволенымі цэлебраваць Эўхарыстыю і перадаць ім падарункі ад Святога Айца з нагоды Божага Нараджэння.
20-21 снежня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) прайшлі рэкалекцыі РДС (Разважанні аб добрай смерці) для вучняў 8-11 класаў.
Напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў Віцебскай дыяцэзіі распачаўся ХІІІ фестываль «Дні хрысціянскай культуры». 20 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адкрылася выстава прац дзіцячай творчасці навучэнцаў сярэдіх школ №40, 45 і гімназіі №8, а таксама студыі «Фларыяль».
20 снежня, перад Божым Нараджэннем, у мінскім спецыялізаваным Доме малюткі №1 адбылося свята — да дзяцей прыйшоў святы Мікалай.
21 снежня на святой Імшы ў парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец прыняў з рук каталіцкіх скаўтаў Бэтлеемскі агонь. У Гомель група скаўтаў даставіла агонь ужо ў пяты раз.