Урачыстасць Нараджэння Пана
уначы
1 чыт. Іс 9, 1-3. 5-6; Пс 96 (95), 1-2a. 2b-3. 11-12. 13.2 чыт. Ціт 2, 11-14.Ев. Лк 2, 1-14.
на світанні
1 чыт. Іс 62, 11-12; Пс 97 (96), 1 і 6. 11-12.2 чыт. Ціт 3, 4-7.Ев. Лк 2, 15-20.
удзень
1 чыт. Іс 52, 7-10; Пс 98 (97), 1. 2-3аb. 3cd-4. 5-6.2 чыт. Гбр 1, 1-6.Ев. Ян 1, 1-18 альбо (карац.) Ян 1, 1-5. 9-14.
Увечары 24 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў урачыстую Імшу на Божае Нараджэнне ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. На Імшы сабраліся парафіяне мінскай архікатэдры, госці і вернікі з усяго горада.
У вігілію Божага Нараджэння біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.
У вігілію Нараджэння Пана біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу пастэрку ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. У Імшы прынялі ўдзел вернікі катэдральнай парафіі і горада Гродна.
20 снежня ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей.
24 снежня ў межах фестываля “Дні хрысціянскай культуры” ў Віцебскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава прац дзяцей з гурткоў і студый Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Віцебска, прысвечаных Нараджэнню Пана. Па традыцыі ў час святаў Божага Нараджэння выстава ладзіцца сумесна з Віцебскай дыяцэзіяй.
У касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ўсталявалі да свята Божага Нараджэння незвычайную батлейку.