8 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з выкладчыкамі і навучэнцамі Папскай вышэйшай духоўнай семінарыі з нагоды свята Маці Божай Даверу, апякункі гэтай установы. Звяртаючыся да прысутных, Папа паразважаў аб сутнасці быць «абраным, пакліканым Богам».
11 студзеня 2013 г., Мінск, Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла
Ваша Высокапрэасвяшчэнства, Уладыка Мітрапаліт Філарэт,Вашы Прэасвяшчэнствы, Шаноўнае спадарства, перадусім дазвольце падзякаваць за запрашэнне, скіраванае да мяне, як да прадстаўніка Папы Бэнэдыкта ХVI, прыняць удзел у вечары, які адбываецца ў гэтым прэстыжным Інстытуце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў свае спачуванні ў сувязі з крывавым інцыдэнтам у школе горада Ньютаўн у амерыканскім штаце Канэкцікут, дзе было забіта 26 чалавек, з якіх 20 — дзеці. У спачувальнай тэлеграме Пантыфік перадае шчыры смутак і малітоўную блізкасць ахвярам, іх сем’ям і ўсім пацярпелым.
На важнасць выхавання дзяцей і моладзі ў праўдзе, адказнасці за свае ўчынкі і гатоўнасці дапамагаць у складаных сітуацыях звярнуў увагу папа Бэнэдыкт XVI, звяртаючыся да паслоў шасці краін пры Апостальскай Сталіцы. 13 снежня свае даверчыя граматы склалі ў Ватыкане паслы Гвінеі, Сэнт-Вінсэнта і Грэнадын, Нігера, Замбіі, Тайланда і Шры-Ланкі.
10 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заснаваў Папскую акадэмію лацінскай мовы — установу з сядзібай у Апостальскай Сталіцы, мэтай якой будзе спрыянне вывучэнню і распаўсюджванню лацінскай мовы і культуры. Новая акадэмія будзе падпарадкоўвацца Папскай радзе па культуры.
Зала св. Зыгмунта ў будынку семінарыі, 1 кастрычніка 2012 г.
1 кастрычніка 2012 г.Вашы Эксцэленцыі, Ваша Магніфіцэнцыя рэктар, паважаныя выкладчыкі, святары, кансэкраваныя асобы, семінарысты, браты і сёстры!
27 верасня 2012 г., мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны МарыіГлыбокапаважаныя студэнты, дарагія браты і сёстры!
Раніцай 2 верасня папа Бэнэдыкт XVI узначаліў святую Імшу, якая прайшла ў Кастэль Гандольфа ў рамках традыцыйнай сустрэчы Кола вучняў прафесара Ратцынгера — аб’яднання былых студэнтаў, у якіх Пантыфік выкладаў, будучы прафесарам рэгенсбургскага ўніверсітэта. У гаміліі Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што Закон, які Ізраэль атрымаў ад Бога, — гэта закон, які дае сапраўдную мудрасць.
Глыбокапаважаныя ўдзельнікі і арганізатары Дня беларускага пісьменства, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, свету навукі, культуры, адукацыі, браты і сёстры!
«Кіраўнічая эліта павінна быць сапраўды высокамаральнай, справядлівай ва ўсіх сваіх праявах». А гэтаму, на думку дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Мікалая Шчокіна, спрыяюць сустрэчы будучых кіраўнікоў з духавенствам. 2 мая 2012 г. па ініцыятыве Мікалая Шчокіна адбылася чарговая сустрэча слухачоў акадэміі з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.
Да клопату аб каталіцкім характары касцёльных школ, якасці адукацыі і вернага перадавання праўдаў веры заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI групу біскупаў з Індыі, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам ad limina Apostolorum. Папа сустрэўся з іерархамі 8 верасня 2011 г. у сваёй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.
1 верасня ў некаторых краінах СНД, у тым ліку і ў Беларусі, адзначаецца дзень ведаў. Менавіта ў гэты дзень вучні і студэнты распачынаюць вучобу пасля летніх канікул.
«У свеце адукацыі сёння трэба абуджаць хрысціянскі дух», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваім пасланні да ўдзельнікаў пасяджэння Тэрэзіянскага інстытута. Сустрэча гэтага міжнароднага таварыства свецкіх католікаў, якія займаюцца абвяшчэннем Евангелля праз адукацыю і культуру, праходзіць з 19 па 28 ліпеня 2011 г. пад Мадрыдам (Іспанія).
18 мая 2011 г., мінская архікатэдра
Глыбокапаважаныя студэнты!
1. «Я — святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця» (Ян 8, 12). Гэтыя словы спеву перад Евангеллем моцным рэхам адбіваюцца ў словах Добрай Навіны, якую Касцёл прапануе нашай увазе на сённяшні дзень: «Я прыйшоў на свет як святло».
Да сінтэзу інтэлектуальнага развіцця, маральнай дысцыпліны і ўдзелу ў рэлігійным жыцці заклікаў акадэмічны свет Рыма Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 16 снежня 2010 г. Папа сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі рымскіх універсітэтаў у базыліцы св. Пятра.
Апошнім часам узнікае нямала дыскусій на тэму ўвядзення ў школах прадмету рэлігійнай культуры. Можна з разуменнем аднесціся да дыскусіі на тэму відавочных праблем, звязаных з тым, хто і як можа выкладаць гэты прадмет. Аднак варты ўвагі сам спосаб дыскусіі праціўнікаў увядзення ў школах рэлігійнай адукацыі. Варта звярнуць увагу на іх уяўленні аб хрысціянстве і прасачыць, на чым грунтуецца аргументацыя супраць рэлігійнай адукацыі ў школе.
28 студзеня 2010 г. у Ватыкане адбылося агульнае пасяджэнне Папскіх акадэмій, прысвечанае праблеме тэалагічнай фармацыі святароў. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з нагоды пасяджэння адзначыў, што галоўнай мэтай і абавязкам гэтых установаў з’яўляецца вернае служэнне Касцёлу і Апостальскай Сталіцы.
9 студзеня 2010 г., з нагоды завяршэння святкавання 150-гадовага юбілею Папскай Паўночнаамерыканскай калегіі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з сённяшнімі і былымі навучэнцамі гэтай установы. Са сценаў Папскай Паўночнаамерыканскай калегіі за гады яе дзейнасці выйшлі больш за 5 тысяч святароў.
Усяго 21 матэрыялаў адзначана цэтлікам Адукацыя.