| 
					Бэнэдыкт XVI да паслоў: трэба вучыць моладзь праўдзе і адказнасці 			 | 
				
		
					
	| 
								
													Святы Айцец												
					 | 
	| 
		13.12.2012 14:08	 | 
| 
  На важнасць выхавання дзяцей і моладзі ў праўдзе, адказнасці за свае ўчынкі і гатоўнасці дапамагаць у складаных сітуацыях звярнуў увагу папа Бэнэдыкт XVI, звяртаючыся да паслоў шасці краін пры Апостальскай Сталіцы. 13 снежня свае даверчыя граматы склалі ў Ватыкане паслы Гвінеі, Сэнт-Вінсэнта і Грэнадын, Нігера, Замбіі, Тайланда і Шры-Ланкі. 
У прамове да паслоў Папа адзначыў, што адной з важнейшых сённяшніх задач з’яўляецца адукацыя. Пантыфік нагадаў пра змены ў грамадстве, якія прыводзяць да духоўнай і маральнай згубленасці маладога пакалення. Святы Айцец заклікаў улады краін да таго, каб яны спрыялі выхаванню моладзі праз укараненне здаровай антрапалогіі і сістэмы каштоўнасцяў.
  Бэнэдыкт XVI заахвоціў выхоўваць маладых людзей так, каб яны адчувалі сябе адказнымі за свае дзеянні. «Трэба вучыць іх таму, што кожны ўчынак чалавечай асобы павінен быць адказным і згодным з іх прагненнем бясконцасці, каб кожны такі ўчынак спрыяў іх развіццю, у выніку чаго будзе фарміравацца чалавецтва больш братэрскае і свабоднае ад індывідуалістычных і матэрыялістычных спакусаў», — падкрэсліў Пантыфік.
  (AG) 
  
 |