Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папскія сустрэчы]
Калегія Кардыналаў павіншавала Святога Айца з 5-й гадавінай Пантыфікату
2010-04-19 13:38:36

Сардэчныя віншаванні з нагоды 5-й гадавіны абрання на Святы Пасад, якую адзначае сёння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, склаў Пантыфіку кардынал Анджэло Садано, дэкан Калегіі Кардыналаў. 19 красавіка 2010 г. Папа сустрэўся з групай з 60 іерархаў, якія прыбылі ў Рым.

 
Бэнэдыкт XVI звярнуўся да амерыканскіх католікаў з просьбай аб малітве за Касцёл
2010-04-16 12:36:07

Да малітвы ў інтэнцыі паўсюднага Касцёла і аб дарах святасці, еднасці і місіянерскай адданасці для ўсяго Божага люду заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прадстаўнікоў амерыканскай арганізацыі «The Papal Foundation». Дадзеная арганізацыя, якую ўзначальвае кардынал Энтані Бэвілаква, падтрымлівае справы Пантыфіка ва ўсім свеце. У апошнія гады кірункам яе дзейнасці былі краіны былога СССР, Афрыкі і аднаўленне манастыроў на Кубе.

 
Пантыфікат Бэнэдыкта ХVI у лічбах
2010-04-16 09:16:29

19 красавіка 2010 г. — пятая гадавіна Пантыфікату Святога Айца Бэнэдыкта ХVI. За гэты час Папа здзейсніў 13 замежных падарожжаў, падчас якіх наведаў 15 дзяржаў. 26 разоў Святы Айцец падарожнічаў па Італіі і наведаў 11 рымскіх парафій.

 
Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI адзначае дзень нараджэння
2010-04-16 09:16:29

16 красавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI адзначае 83-ці дзень нараджэння. Кардынал Ёзаф Ратцынгер, які быў абраны на Святы Пасад 19 красавіка 2005 г. і ўзяў імя Бэнэдыкта ХVI, стаў 265-м намеснікам Пятра.

 
Бэнэдыкт XVI і Прэзідэнт Гватэмалы абмеркавалі значэнне абароны чалавечага жыцця і ролю адукацыі
2010-03-26 14:19:23

26 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Гватэмалы Альвара Калому Кабальерасу. Прэзідэнт краіны сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па сувязях з дзяржавамі пры Дзяржсакратарыяце Апостальскай Сталіцы арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

 
Бэнэдыкт XVI заклікаў біскупаў Скандынавіі надаць асаблівую ўвагу шанаванню сям’і
2010-03-25 13:53:57

25 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю групе каталіцкіх біскупаў з краін Скандынавіі, якія прыбылі ў Апостальскую Сталіцу з візітам ad limina Apostolorum. Падчас сустрэчы з іерархамі Папа заклікаў іх надаваць асаблівую ўвагу шанаванню сям’і і адзначыў, што дзеці маюць права на тое, каб быць зачатымі і ўзрастаць ва ўлонні маці, прыходзіць у свет і выхоўвацца ў сям’і.

 
Бэнэдыкт XVI заклікаў прадпрымальнікаў спрыяць агульнаму дабру чалавечай сям’і
2010-03-18 13:58:28

18 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю членам Рымскага Саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Звяртаючыся да прысутных, Папа адзначыў, што эканамічны крызіс падверг цяжкім выпрабаванням гаспадарчыя і прадукцыйныя сістэмы многіх краін. Нягледзячы на гэта, дадзеная сітуацыя можа быць шансам для таго, каб рэалізаваць новую мадэль развіцця, новую арганізацыю свету фінансаў, часам глыбокага роздуму.

 
Бэнэдыкт XVI наведаў лютэранскую царкву ў Рыме
2010-03-15 09:39:54

14 сакавіка 2010 г., у нядзелю, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў лютэранскую царкву Хрыста ў Рыме. У сустрэчы з Папам прынялі ўдзел каля 350 чалавек. Падчас урачыстага набажэнства Пантыфік і пастар Йенс-Марцін Крузэ прамовілі гаміліі.

 
Бэнэдыкт XVI падкрэсліў непаўторнасць святарскага паклікання і каштоўнасць цэлібату
2010-03-12 14:34:04

12 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю ўдзельнікам тэалагічнага кангрэса, арганізаванага Кангрэгацыяй па справах Духавенства ў Латэранскім універсітэце ў Рыме. Больш за 50 біскупаў і каля 500 святароў прымаюць удзел у мерапрыемстве, якое праходзіць пад назвай «Вернасць Хрыста, вернасць святара».

 
Бэнэдыкт XVI заклікаў святароў да ажыўлення сакрамэнту пакаяння
2010-03-11 15:04:18

Адважна выхоўваць у верніках здольнасць рабіць бескампрамісны жыццёвы выбар, нястомна пазнаваць дасягненні ў галіне маральнай тэалогіі і ажыўляць сакрамэнт пакаяння заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI святароў усяго свету. 11 сакавіка 2010 г. Папа ўдзяліў аўдыенцыю ўдзельнікам унутранага форуму, арганізаванага Апостальскай Пэнітэнцыярыяй.

 
Святы Айцец заахвоціў біскупаў Уганды да супрацьстаяння матэрыялізму і эгаізму
2010-03-05 14:30:29

5 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю каталіцкім бісупам Уганды ў межах візіту іерархаў ad limina Apostolorum у Ватыкан. Падчас сустрэчы Папа заклікаў святароў і свецкіх вернікаў гэтай афрыканскай краіны да супрацьстаяння спакусам матэрыялістычнай культуры індывідуалізму, якая ўсталявалася сёння ў многіх краінах свету. Таксама Пантыфік нагадаў аб важнасці шанавання сакрамэнту сужэнства ў яго адзінстве і непарыўнасці і прызнання святога права на жыццё.

 
Сустрэча Папы са святарамі дыяцэзіі Рыма: падпарадкоўваючыся Божай волі, мы ўваходзім у глыбіню саміх сябе
2010-02-18 14:14:24

18 лютага 2010 г., згодна з традыцыяй, на пачатку Вялікага посту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са святарамі дыяцэзіі Рыма. Падчас сустрэчы Папа заахвоціў душпастыраў быць паслухмянымі Божай волі і развіваць у сабе сапраўдную чалавечнасць.

 
Бэнэдыкт XVI заклікаў Касцёл у Румыніі і Малдавіі да еднасці
2010-02-12 14:03:03

12 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з каталіцкімі біскупамі Румыніі і Малдавіі ў межах візіту іерархаў ad limina Apostolorum. Папа заахвоціў біскупаў да клопату аб еднасці Касцёла ў гэтых краінах, а таксама да супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой.

 
У нядзелю Святы Айцец наведае прытулак фонду «Карытас» у Рыме
2010-02-12 13:22:12

У нядзелю 14 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае прытулак дабрачыннага каталіцкага фонду «Карытас», што знаходзіцца каля вакзала Тэрміні ў Рыме. У амбулаторыі аддзялення Папа сустрэнецца з медыкамі, санітаркамі і валанцёрамі.

 
Бэнэдыкт XVI благаславіў хворых і іх апекуноў з вокнаў свайго палаца
2010-02-12 09:15:18

Увечары 11 лютага 2010 г. працэсія з рэліквіямі святой Бэрнардэты Субіру і фігурай Маці Божай Фацімскай, якая праходзіла ў Апостальскай Сталіцы з нагоды ўрачыстасці Маці Божай з Люрда і XVIII Сусветнага дня хворага, завяршыла свой шлях пад вокнамі папскага палаца на плошчы Святога Пятра. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з вокнаў палаца ўдзяліў благаслаўленне сабраным на плошчы хворым і іх апекунам.

 
Святы Айцец адзначыў важнасць развіцця дыялога з лютэранамі
2010-02-10 14:28:23

10 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дэлегацыяй Евангелічнай Лютэранскай Царквы Амерыкі на чале з біскупам Маркам Хансанам. Падчас сустрэчы Пантыфік адзначыў патрэбу паглыблення дыялога паміж лютэранамі і католікамі, які распачаўся пасля Другога Ватыканскага Сабору.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з біскупамі Вялікабрытаніі і пацвердзіў планы наведаць краіну
2010-02-02 12:51:35

Падчас сустрэчы з каталіцкімі біскупамі Англіі і Уэльса, якая адбылася 1 лютага 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пацвердзіў свой намер наведаць у бягучым годзе Вялікабрытанію. Аб планах Папы наконт візіту гаварылася раней, аднак дакладная дата не была вядома. Як было вызначана падчас сустрэчы, візіт адбудзецца ў верасні 2010 г.

 
Бэнэдыкт XVI: мэтай дзейнасці Папскіх акадэмій з’яўляецца вернае служэнне Касцёлу
2010-01-28 15:35:42

28 студзеня 2010 г. у Ватыкане адбылося агульнае пасяджэнне Папскіх акадэмій, прысвечанае праблеме тэалагічнай фармацыі святароў. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з нагоды пасяджэння адзначыў, што галоўнай мэтай і абавязкам гэтых установаў з’яўляецца вернае служэнне Касцёлу і Апостальскай Сталіцы.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з кіраўнікамі дыкастэрый Рымскай Курыі
2010-01-22 15:25:09

22 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з кіраўнікамі дыкастэрый Рымскай Курыі. У сустрэчы прынялі ўдзел Прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў.

 
У лютым Святы Айцец сустрэнецца з біскупамі Ірландыі
2010-01-20 15:13:53

15 і 16 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з прадстаўнікамі епіскапату Ірландыі. Тэмай сустрэчы стане сітуацыя Каталіцкага Касцёла ў сувязі са злоўжываннямі духоўных асобаў у гэтай краіне.

 

Усяго 427 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папскія сустрэчы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.