1 сакавіка прыпадае 15-я гадавіна смерці ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча, шматгадовага пробашча парафіі Св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы і сузаснавальніка манаскай супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці.
3 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа пройдзе адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў, названы ў гонар св. Тарцызія.
6–8 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца дні духоўных сустрэч для юнакоў.
З 5 па 7 сакавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі для моладзі, якая вучыцца або працуе. Рэкалекцыі правядзе кс. Мікалай Ціхановіч.
5 сакавіка прыпадае 15-я гадавіна беатыфікацыі благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, мучаніц з Навагрудка. 5 сакавіка 2000 года ў Рыме ў Год юбілею хрысціянства Папа Ян Павел ІІ абвясціў 11 назарэтанак з Навагрудка благаслаўлёнымі.
Для вернікаў, якія з-за хваробы ці па іншых сур’ёзных прычынах не могуць прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях у сваіх парафіях, партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.
Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на велікапосныя дні цішыні пад назвай «У пустыню з Езусам...», якія пройдуць 6-8 сакавіка ў кляштары сясцёр у Гудагаі. Дні цішыні распачнуцца ў пятніцу каля 21.00.
У сувязі з візітам у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П'етро Параліна замест дыяцэзіяльнага велікапоснага моладзевага чування ў мінскай архікатэдры 14-15 сакавіка адбудзецца міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены. Запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.
У адказ на заклік Папы Францішка правесці ў Вялікі пост ініцыятыву 24 ore per il Signore («24 гадзіны для Пана») душпастыр і малітоўная група моладзі Душпастырства працуючай моладзі і студэнтаў «Open» г. Гродна запрашаюць усіх жадаючых на чуванне і адарацыю, якія адбудуцца 13-14 сакавіка ў гродзенскім пабрыгідскім касцёле.
14 сакавіка ў Мінску арганізуецца сустрэча-прэзентацыя руху «Focolare» на тэму «Харызма адзінства ў сям’і і грамадстве» з нагоды сёмай гадавіны нябеснага нараджэння заснавальніцы руху К’яры Любіч.
15 сакавіка ў 10.00 Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін у межах свайго візіту ў Беларусь будзе цэлебраваць у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі святую Імшу з удзелам дзяцей.
Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам з 12 па 15 сакавіка, узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Імша адбудзецца 15 сакавіка, пачатак у 10.00.
Два канцэрты, прымеркаваныя да 330-годдзя з дня нараджэння І. С. Баха, адбудуцца на гэтым тыдні ў касцёлах беларускай сталіцы.
21 сакавіка ў гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе велікапосная сустрэча моладзі каталіцкіх парафій Пінскай дыяцэзіі.
З 22 па 30 сакавiка 2015 г. адбудзецца пілігрымка на Святую Зямлю. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.