9-10 жніўня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе сустрэча міністрантаў Гродзенскай дыяцэзіі. Яе дэвіз — «Служба міністранта — адказ на Божую любоў».
7-8 жніўня ў Ракаве (Валожынскі р-н) пройдзе традыцыйнае святкаванне парафіяльнай ўрачыстасці св. Дамініка — апекуна парафіі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Уступны экзамен у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску сёлета можна здаць у два тэрміны на выбар: 21 ліпеня або 8 жніўня.
З 5 па 8 жніўня пройдзе XV пешая пілігрымка Гродна-Рось. Маршрут пілігрымкі: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — «Дакраніся да Божай міласэрнасці».
Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.
9-12 жніўня ў Оршы пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі адбудзецца ІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.
З 8 па 16 жніўня ў кляштары сясцёр місіянерак Святой Сям'і ў Баранавiчах адбудуцца васьмідзённыя індывідуальныя ігнацыянскія рэкалекцыi на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў).
З 8 па 14 жніўня «Музычная майстэрня» ў Івянцы запрашае загартавацца ў сваіх музычных талентах: спеве, ігры на музычных інструментах, дырыжыраванні.
З 12 па 14 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Міласэрныя, як Айцец».
12-14 жніўня ў касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях пройдзе штогадовы трохдзённы цыкл канферэнцый, якія арганізуе каталіцкая супольнасць «Мужчыны святога Юзафа». Тэмай сёлетняга цыклу канферэнцый будуць словы з Евангелля паводле Лукі (7, 14): «Хлопча, кажу табе, устань!»
З 14 па 16 жніўня адбудзецца пілігрымка ў Аглону (Латвiя) з удзелам ва ўрачыстасцi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Арганізоўвае пілігрымку група для падарожнікаў «Каталіцкі пілігрым».
У гэтым годзе прыпадае 115-я гадавіна з дня пабудовы касцёла св. Андрэя, апостала, у Нарачы. Святкаванне адбудзецца 13 жніўня.
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у магілёўскім катэдральным касцёле можна атрымаць поўны адпуст. Католікі Магілёўшчыны і ўсе жадаючыя запрашаюцца ў магілёўскую катэдру на адпустовую святую Імшу ў 18.30.
Рух «Focolare» у Беларусі шчыра запрашае ўсiх жадаючых на рэкалекцыі «Mariapoli 2016», прысвечаныя тэме «Адзінства як дар, пакліканне і мэта». Рэкалекцыі адбудуцца 11-14 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску (вул. Леніна, 16).
Хлопцы ад 13 гадоў, якія хочуць паразважаць над тым, да чаго іх кліча Бог, асабліва над салезіянскім пакліканнем, запрашаюцца прыняць удзел у лагеры аб пакліканнях пад назвай «РroVocatio». Акцыя адбудзецца з 16 па 25 жніўня ў в. Вайнідзеняты (Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н).