Ва ўрачыстасць Божага Цела мы асаблівым чынам ушаноўваем Езуса,
прысутнага ва эўхарыстычным хлебе. Эўхарыстыя — гэта перадусім паяднанне
з Богам. Жывы змёртвыхпаўсталы Хрыстус наведвае нас у постаццях хлеба і
віна. Езус прысутны ў Эўхарыстыі праўдзіва, субстанцыяльна, сакрамэнтальна (гэта значыць, пад відам хлеба і віна прысутнічае Хрыстус, як Бог і Чалавек). Пры гэтым характэрныя рысы (смак, форма, колер, пах) хлеба і віна застаюцца нязменнымі. Аднак у гісторыі Касцёла вядомы выпадкі, калі хлеб і віно змяняліся не толькі субстанцыяльна, але мянялася таксама іх форма.
Першыя гістарычныя сведчанні пра эўхарыстычныя цуды сягаюць у VIII ст. Па афіцыйных звестках, іх больш за сто. Пра некаторыя з іх.
Ланчана Сталася гэта ў кляштары італьянскага горада Ланчана. Святар, які адпраўляў Імшу, часта сумняваўся ў рэальнасці Цела і Крыві Хрыста. Аднойчы, калі ён прамаўляў словы кансэкрацыі, гостыя ў яго руках ператварылася ў фрагмент плоці, якая нагадвала мышачную тканку чалавечага цела. Віно ж перамянілася ў кроў, якая потым ператварылася ў няроўныя камячкі. У сямідзясятыя гады XX стагоддзя прафесар Адаарда Лінолі даследаваў гэтыя рэліквіі. Аказалася, што гэта кроў групы AB, а кавалачкі цела — фрагмент сардэчнай мускула той самай групы крыві. Да сённяшняга дня Цела і Кроў знаходзяцца ў рэліквіярыі ў касцёле св. Францішка ў Ланчана. Бальсэна У 1263 годзе, пілігрымуючы ў Рым, святар Пётр з
Прагі затрымаўся ў італьянскім Бальсэне. Падчас святой Імшы гостыя ў яго
руках пачала кроватачыць, каплі крыві трапілі на карпарал. Якраз у гэты
час у Арвіета знаходзіўся папа Урбан IV. Святар паказаў яму акрываўлены
карпарал. Папа Рымскі абвясціў, што гэта Эўхарыстычны цуд. Ён падняў
Гостыю і паказаў яе вернікам. Лічыцца, што менавіта гэтага здарэння ў
1264 годзе было абвешчана новае свята — Цела і Крыві Хрыста (свята
Божага Цела) і з’явілася традыцыя эўхарыстычных працэсій.
Алатры Пэўная дзяўчына з Алатры хацела звярнуць на сябе ўвагу прыгожага, папулярнага маладога чалавека. Яна вырашыла здабыць эліксір любові ад адной жанчыны. Тая загадала дзяўчыне прыняць святую Камунію, але вынуць яе і прынесці ў хустачцы.
Дзяўчына паслухалася жанчыну. Але, зрабіўшы загаданае, яе моцна дакарала с умленне. Калі дома яна развярнула хустачку, то ўбачыла, што там ляжыць кавалачак плоці чырвонага колеру. Святар, да якога хутка дайшлі чуткі, занёс Гостыю да біскупа. Пра гэты цуд пісаў таксама ў сваёй буле папа Грыгорый IX. Да 1960 года рэліквіі былі апячатаны. Пасля біскуп Эдуардо Факкіні даследаваў іх. Гостыя не змянілася — гэта надалей быў фрагмент цела карычневатага колеру. Гэтыя і шмат іншых цудаў пацвярждаюць самы надзвычайны цуд, які здзяйсняецца на кожнай святой Імшы — перамяненне хлеба і віна ў сапраўдныя Цела і Кроў Хрыста. Падрыхтавала Людміла Бурлевіч
|