«Пральня жыцця» |
Усяго патроху |
08.03.2015 00:26 |
Кожны Вялікі пост — гэта шанс для нас зрабіць невялікую «пральню свайго жыцця», як тлумачыць Пол Браен Кэмпбэл SJ. У 2004 годзе я пераязджаў з аднаго пакоя, у якім жыў на працягу 15 гадоў, у дом насупраць. Для гэтага трэба было зрабіць сапраўдную «пральню жыцця». Я абцяжарыў сябе многімі рэчамі. І хоць я жыў у адным пакоі, але на працягу 15 гадоў назбіраў 10 мяхоў смецця і непатрэбных рэчаў. Думаючы пра гэта, я прыйшоў да высновы, што кожны Вялікі пост — гэта шанс для нас зрабіць невялікую «пральню свайго жыцця», каб разгрузіць сябе ад тых рэчаў, якія былі накопленыя раней, якія прыгнятаюць нас, якія нам не дапамагаюць. І такім чынам мы станем лягчэйшымі, «свяжэйшымі» на нашым шляху да Пана ў дзень Уваскрасення.
Пераклад з англійскай мовы Эльвіры Палінеўскай |