Сутнасць і значэнне Фацімскага паслання |
Усяго патроху |
13.05.2015 08:23 |
Сутнасць Фацімскага паслання заключаецца не ў таямніцы і не ў іншых
знешніх знаках. Яго мэта — гэта навяртанне, пакаянне, малітва і давер
Богу. У пасланні гаворыцца пра небяспеку вайны, пра знішчэнне цывілізацыі. На думку сястры Люцыі, канфлікты, пра якія ўзгадваецца ў пасланні, з’яўляюцца сімвалам «многіх іншых войнаў, якія адбываюцца вакол нас і якія ўрэшце неабходна спыніць — малітваю і нашаю ахвяраю. Думаю пра войны, якія вядуць з намі ворагі нашага вечнага збаўлення: сатана, свет і наша ўласная цялесная натура». Сястра Люцыя тлумачыць вымярэнне гэтага Фацімскага паслання такім чынам: «Дазвольце мне паўтарыць уласнымі словамі тое, што гаворыцца ў пасланні: трывайце на малітве, каб дасягнуць міру і перамагчы спакусы і пераслед. У нас саміх знаходзіцца яшчэ іншая крыніца спакусаў. Жадаючы яе перамагчы, трэба маліцца і змагацца, бо толькі так мы зможам устаяць на добрай дарозе. |