| Хрысціянскія сімвалы і іх значэнні |
| Усяго патроху |
| 12.11.2015 13:06 |
|
Разгадаць таямніцу сімвала – значыць дакрануцца да вялікага адкрыцця, даведацца, што існуе іншая рэальнасць, акрамя той, у якой звычайна жыве чалавек. Ніжэй распавядаецца пра значэнні першахрысціянскіх сімвалаў, якія найбольш часта сустракаюцца сёння. к Рыба
У старажытнай частцы катакомбаў Каллікста даследчыкі выявілі выразны малюнак рыбы, на спіне ў якой быў кошык з хлебам і посуд з віном – эўхарыстычныя сімвалы, што азначаюць Хрыста, які прыносіць людзям ежу Збаўлення і новае жыццё. У іншых катакомбах і на надмагільных помніках малюнак рыбы таксама часта сустракаецца – у спалучэнні з іншымі сімваламі. Можна дадаць, што знак рыбы – гэта зашыфраваны сімвал веры хрысціян, іх вызнанння: грэчаскае слова «рыба»- Ίχθύς – уяўляе сабой абрэвіятуру пачатковых літар у наступнай фразе: «Езус Хрыстус Божы Сын Збаўца», а гэта і ёсць тое, у што вераць хрысціяне, за што аддавалі сваё жыццё першахрысціянскія мучанікі. Дарэчы, хрысціяне таксама сімвалічна маляваліся ў выглядзе рыбак. к Ягня Ягня – яшчэ адзін сімвал Хрыста, вядомы ў часы Старога Запавету. Абрад іўдзейскай Пасхі уключаў заколванне пасхальнага ягняці (маладога першароднага ягняці без плямы і без заганы). Так было наказана самім Богам габрэям напярэдадні іх Зыходу з егіпецкага палону, а потым гэта ўвайшло ў святкаванне Пасхі як успаміны пра Зыход. Паводле падання, адзін з двух ягнятаў, прынесеных падчас Зыходу Ааронам у ахвяру, быў упрыгожаны цярновым вянком. Пасля прарокі называлі Ягнём чаканага Ізраэлем Месію. Паступова ягня стала сімвалам адкуплення, пакоры, лагоднасці і паслушэнства Хрыста.
У раннехрысціянскіх помніках, а затым у мазаіках першых хрысціянскіх храмаў можна часта ўбачыць выявы Хрыста ў выглядзе ягняці. І хоць у VII стагоддзі было пастаноўлена «замест састарэлага ягняці пісаць Хрыста ў чалавечым вобразе», такія выявы ў заходнехрысціянскім мастацтве захаваліся да гэтага часу. к Голуб
У Кнізе Быцця распавядаецца, як голуб прынёс Ною зялёную галіну і гэтым абвясціў яму пра заканчэнне патопу і пра тое, што Божы гнеў змяніўся на міласць. З тых часоў голуб з аліўкавай галіной у дзюбе стаў сімвалам міру. У катакомбах таксама нярэдка сустракаецца выява голуба з галінкай – гэта сімвал новага жыцця, душы, якая спазнала Хрыста. У Святым Пісанні неаднаразова згадваецца голуб як сімвал лагоднасці, чысціні, даверу. Езус наказаў Сваім вучням: «Будзьце разважлівыя, як змеі, і простыя, як галубы» (Мц 10, 16). У Новым Запавеце голуб сімвалізуе Святога Духа, таму ў некаторых малюнках голуб увасабляе сабой Божую прысутнасць і Божае благаслаўленне. к Паўлін
Паводле легенд, ягонае цела пасля смерці не падлягае тленню. Стаўленне першых хрысціянаў да смерці было светлым і радасным, таму што яго асвячала вера ва ўваскрасенне Хрыста і ўпэўненасць, што яны таксама ўваскрэснуць разам з Ім. У эпоху Сярэднявечча паўлін таксама лічыўся сімвалам гонару. к Лілея
Белая лілея – сімвал нявіннасці і чысціні, сімвал душы, якая любіць Бога. Пра гэта напісана ў Песні Песняў. Згодна са Святым Пісаннем, храм Саламона быў упрыгожаны лілеямі. Яшчэ раней Майсей загадаў упрыгожыць сямісвечнік выявай лілеі, а таксама вырабіць купель для абмывання, учыненага першасвятаром, у форме яе кветкі. Існуе паданне, што арханёл Габрыэль прыйшоў да Дзевы Марыі з белай лілеяй, якая з тых часоў стала сімвалам Багародзіцы, Яе чысціні, нявіннасці і адданасці Богу. У першых хрысціян лілея ўвасабляла пакутнікаў, якія засталіся чыстыя і верныя Хрысту, нягледзячы на жорсткія ганенні. Вось чаму на магілах пакутнікаў бачны выявы лілей: напрыклад, лілеямі прыбрана грабніца святой пакутніцы Цэцыліі. З гэтай жа кветкай у Сярэднявеччы малявалі святых, праслаўленых чысцінёй свайго жыцця: св. Юзафа, св. Яна, св. Францішка, св. Антонія, св. Гертруда і г.д. к Пелікан
Ужо ў III стагоддзі вобраз пелікана ўваходзіць у хрысціянскае мастацтва і становіцца ўстойлівым сімвалам Хрыста, які аддаў сваё Цела і Кроў для выратавання людзей. Да таго ж малюнак пелікана, які сядзіць на гняздзе, пакрываючы крыламі сваіх птушанят, нагадваў першым хрысціянам словы Збаўцы: «Ерузалем, Ерузалем (...) колькі разоў Я хацеў сабраць дзяцей тваіх, як птушка збірае пад крыламі птушанят сваіх...» (Мц 23, 37 ). к Вінаградная лаза
Вінаграднае віно на Апошняй Вячэры становіцца Крывёю Хрыста, якую Ён аддае за жыццё свету, за адкупленне грахоў. Малюнак вінаграднай лазы ці гронак вінаграду нярэдка злучаўся з выявай пшаніцы або збажыны, якія таксама з'яўляюцца эўхарыстычнымі сімваламі. к Фенікс
к Якар
Выява якара сустракаецца таксама на шлюбных кольцах хрысціян, дзе праз гэты знак паказваецца хрысціянская вернасць мужа і жонкі і сэнс сакрамэнту шлюбу. У хрысціянскай сімволіцы нярэдка злучаецца малюнак крыжа і якара, тады ўтвараецца крыж з паўмесяцам. Такія крыжы можна бачыць і на рускіх праваслаўных храмах. к Карабель
У Новым Запавеце сустракаецца вобраз лодкі: напрыклад, лодка апостала Пятра, у якой нярэдка даводзілася Хрысту з вучнямі плыць праз Галілейскае мора. З гэтай жа лодкі Хрыстус прапаведаваў прысутным на беразе людзям. Вобраз лодкі Пятра – гэта сімвал апостальскай супольнасці, якая стала затым Касцёлам, вялікім караблём. Выява карабля часта сустракаецца на сценах катакомбаў. Раннехрысціянскія пісьменнікі і Айцы Касцёла часта параўноўвалі Касцёл з караблём, які плыве па хвалях жыццёвага мора, а Хрыста называлі капітанам гэтага карабля. к Добры пастыр
Гэта евангельскі вобраз. Сам Езус Хрыстус параўноўвае Сябе з пастырам – пастухом, які аддае жыццё сваё за авечак (пар. Ян 10, 14). к Паводле Grodnensis.by (MV), (AG) |


Хрысціянскае мастацтва было сімвалічным першапачаткова. У жорсткія часы ганенняў маўклівасць сімвала рабіла мастацтва таемным скарбам. Нярэдка першыя хрысціяне даведваліся адзін пра аднаго па таемных знаках. Таямніца сімвала з'яўляецца адначасова змаўчаннем і раскрыццём яго глыбокага сэнсу, нябачнага для недасведчаных, які адкрываецца толькі верным.
Гэта адзін з хрысціянскіх сімвалаў, якія найчасцей сустракаюцца. Ён азначае самога Хрыста.
Прапаведуючы адкупленчую ахвяру Хрыста, Ян Хрысціцель каля Ярдана сказаў, паказваючы на Езуса: «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грэх свету» (Ян 1, 29).
Вобраз голуба таксама прыйшоў у хрысціянскае мастацтва са Старога Запавету.
Малюнак гэтай птушкі сустракаецца найбольш часта на надмагільных помніках – плітах і саркафагах, таму што паўлін – сімвал неўміручасці.
Кветка, на якую паказваў Езус, кажучы пра Царства Нябеснае: «Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць: ні працуюць, ні прадуць. Кажу вам, што нават Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх» (Мц 6, 28-29).
Вобраз пелікана таксама прыйшоў з антычных легенд. У працах рымскага вучонага-энцыклапедыста і пісьменніка Плінія Старэйшага пелікан ратуе сваіх птушанят ад смерці, корміць іх уласнай крывёю і целам.
Эўхарыстычны сімвал, а таксама знак боскага абранніцтва. Вінаграднік у Святым Пісанні з'яўляецца сімвалам Зямлі Абяцанай, якую даў Бог свайму абранаму народу ў надзел, а таму вінаграднік – гэта і сімвал самога народа Божага. У апошняй размове з вучнямі Езус Хрыстус сказаў: «Я – сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой – вінаградар. Я – вінаградная лаза, вы – галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён» (Ян 15, 1.5).
Фенікс – птушка чароўная, якая прыйшла са старажытных егіпецкіх міфаў. Паводле легенды, пераказанай Герадотам, яна памірае раз у 500 гадоў, спальваючы сябе на ахвярным агні, і кожны раз зноў адраджаецца з попелу. Для хрысціян гэты міф сімвалізаваў уваскрасенне Хрыста. Раннехрысціянскі пісьменнік Лактанцый, які жыў пры імператары Дыяклетыяне (III ст.), напісаў паэму «Птушка Фенікс», у якой параўноўваў гэтую птушку з Езусам Хрыстом, які вытрываў укрыжаванне і смерць і ўваскрос.
З раннехрысціянскіх часоў якар – гэта знак надзеі і збаўлення. Захаваліся друкі першых хрысціян з выявай якара, манаграмы Хрыста і рыбкамі. Сустракаюцца малюнкі, на якіх разам з якарам бачна вялікая рыба; так злучаюцца знакі Хрыста і выратавання, Ім прынесенага.
Карабель – старажытны сімвал Касцёла, правобразам якога з'яўляецца старазапаветны Ноеў Каўчэг.
Добры пастыр – так называлі выявы Хрыста з авечкай на плячах. Сустракаецца яна і на сценах рымскіх катакомбаў, і на рэльефах саркафагаў, і нават у круглых скульптурах раннехрысціянскага мастацтва.
для друку