Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Добрыя размовы
Усяго патроху
15.12.2015 00:00

Так бывае, што пасля размовы ці ўдзелу ў нейкай супольнай дыскусіі застаецца пэўны асадак. Хоць і была добрая тэма, шчырыя і праўдзівыя выказванні меркаванняў, але дзесьці ўсё ж праскочылі нейкія адна-дзве рэплікі, і застаўся гэты дыскамфорт.

«Язык мой — вораг мой!» — гаворыць вядомая прыказка. І так сапраўды нярэдка здараецца. Не хочаш сказаць благога ці папросту непатрэбнага, а яно неяк само, але адказваць потым трэба ўжо як за цалкам свядомы ўчынак.

Найлепшы спосаб, каб аб чымсьці даведаліся як мага больш людзей — казаць шэптам, асобна і пажадана са словамі тыпу «гэта толькі асабіста табе кажу, захавай у таямніцы». Вельмі дзейсны метад.

Не размаўляць увогуле — немагчыма, бо гэта самы распаўсюджаны спосаб перадачы інфармацыі. Таму, калі заўважаеш за сабою клопат з гэтай справай, варта як мага хутчэй брацца за працу і нешта з гэтым рабіць. Спачатку навучыцца проста маўчаць, потым — прамаўчаць у сітуацыі, калі лепш прамаўчаць, а пасля — вучыцца гаварыць тое, што трэба гаварыць, што будзе адпаведным і канструктыўным. І варта памятаць, што, чым менш гаворыш, тым лепш, і верагоднасць пашкадаваць потым таксама меншая.


Некаторыя людзі ўвогуле сумняюцца, ці магчыма, каб размова не пакінула пасля нейкіх нясмачных крышынак, але гэта, напэўна, памылковае меркаванне. Справа толькі ў тым, што добрая размова патрабуе значна больш, але і дае таксама не менш. Варта прыслухацца да рады з Бібліі: «Пры шматслоўі не ўнікнуць граху, а хто стрымлівае вусны свае — разумны» (Выс 10, 19).

Эрнэст Мікалайчык

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.