Сустрэча — гэта сапраўды Божы дар! |
Усяго патроху |
19.12.2015 00:00 |
Але ўсё часцей можна пачуць, што сённяшні час — гэта час знікнення міжасабовых адносін. Віртуальны свет аддаляе чалавека ад чалавека, адасабляе яго ад супольнасці з асобамі, зацягваючы ў безасабовы свет «адзіначак» і «нолікаў». Усё часцей сустрэча абмяжоўваецца кароткім прывітаннем, «спішамся» і хуткім развітаннем. Навокал усё больш людзей з закрытымі вушамі, вачамі, скіраванымі толькі на гаджэт. Безумоўна, ёсць плюсы, бо чалавек больш ведае — хай гэтыя веды і пустыя — аб усім і ні аб чым канкрэтна, менш сварак у сем’ях, бо няма ж калі, ды і за што сварыцца з людзьмі, якіх амаль не ведаеш... Не, інтэрнэт – гэта зусім не зло, гэта нешта нейтральнае; зло тое, што ўсё яшчэ надта часта чалавек не ўмее ім адпаведна карыстацца і прызначаць яму належнае месца ў штодзённым жыцці. Дык вось пра сустрэчу. Міжасабовыя адносіны — гэта хіба самае галоўнае, чаму трэба навучыцца ў жыцці. Сустрэча чалавека з чалавекам і чалавека з Богам – асобы з асобай. Гэта сапраўды цяжкая справа, але вартасць яе яшчэ большая. Бо ўсё, што чалавек у сабе мае, ён бярэ з наваколля, з сустрэчы, а будучы сам асобай, сапраўды раскрывае сябе праз стасункі з іншай асобай. Эрнэст Мікалайчык |