Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Варта планаваць!
Усяго патроху
08.01.2016 00:00

Свабода і адказнасць — гэта не супрацьлеглыя паняцці. Сапраўды, можа падавацца, што ёсць інакш, што свабода – гэта ніякіх абавязкаў, рабі што хочаш і як хочаш. Але гэта немагчыма. Бо насамрэч абавязкі, а менавіта тое, як ты іх выконваеш і як да іх ставішся, сведчыць аб тым, наколькі ты свабодны чалавек.

Свабодны чалавек — гэта той, хто добра выконвае свае абавязкі, клапоціцца аб тым, каб быць верным дадзенаму слову, учыненай пастанове. Добры спосаб спраўдзіць, наколькі ты свабодны ў сваіх абавязках — вынуць цябе са штодзённасці, дзе ўсё запланавана, вядома і мае належнае месца, безумоўна, калі так ёсць у тваім жыцці. Заняць цябе іншымі справамі і паглядзець, як будзеш апрача гэтага выконваць і тыя свае. Гэта добра сведчыць аб свабодзе і свядомасці.

Таму вельмі важна ўмець планаваць свой час і абавязкі і старацца быць гэтаму верным. Дзень тады праходзіць больш плённа, а задавальненне, што добра выканаў належнае, матывуе і робіць жыццё «смачнейшым».

Гэта дзень, а што, калі і тваё жыццё таксама будзе спланаваным, будзе мець сэнс і мэту? Ці не будзе яно больш плённым і вартым? Ці не будзе прыносіць значна больш задавальнення? Бо сапраўды, калі жыццё з’яўляецца чымсьці канкрэтным, а не абы-чым, то прыносіць канкрэтны добры плён, а не абы-што.

Добра запланаваць дзень, застаючыся пры гэтым свабодным, — цяжкая справа, а запланаваць так жыццё — амаль нерэальная, але тут, як і з кожнай справай: спачатку патроху, потым памалу падымаць планачку...


Эрнэст Мікалайчык

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.