Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрыстус уваскрос і ўжо больш не памірае
Усяго патроху
01.04.2016 00:00

Мінае яшчэ адзін Вялікдзень… Мы ўжо пачынаем чакаць наступных святаў. Кожнае з іх мае свае знешнія атрыбуты. На Божае Нараджэнне – аплатка, на Вялікдзень – пафарбаваныя яйкі і г.д. Тое, што знешняе, мае быць праяўленнем таго, што ў душы чалавека. Інакш святкаванне Пасхі для нас становіцца толькі ўспамін таго, што адбылося ў мінулым.

Любая гістарычная падзея, здавалася б, больш не паўторыцца: першая канстытуцыя ў краіне прымаецца толькі адзін раз, славуты чалавек толькі адзін раз нараджаецца, перамога ў канкрэтнай вайне здабываецца аднойчы. Гэты спіс можна працягваць. Аднак ёсць падзеі, якія працягваюцца. Калі раней ці пазней усё зямное скончыцца, то толькі не тое, да чаго Бог дакрануўся.

Хрыстус уваскрос і ўжо больш не памірае. Ён далей жыве як уваскрослы Збаўца. Таму, хоць каляндарная ўрачыстасць Вялікадня пачынаецца і заканчваецца, святкаванне Хрыстовага ўваскрасення расцягваецца на ўсё жыццё хрысціяніна. Кожную святую Імшу мы збіраемся на Вячэру Вялікага чацвярга, кожны боль пераносіць нас у Вялікую пятніцу, і Пасху мы святкуем кожную нядзелю. І ўсё жыццё, як у Вялікую суботу, чакаем сустрэчы з Панам…


Кс. Кірыл Бардонаў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.