Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Працягваюцца калядныя канцэрты гурта «MAJ»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.01.2010 13:12
3 студзеня 2010 г. у макараўскім Доме культуры адбыўся калядны канцэрт пад назвай «Анёлы» моладзевага гурта «MAJ» з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзія). З калядным канцэртам гуртпрыбыў па запрашэнні пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (Бераставіцкі дэканат) кс. Паўла Беланоса.

Прысутныя не толькі падтрымлівалі гурт супольным спевам калядак, але і радаваліся нованароджанаму Збаўцы ў танцах і карагодах вакол святочнай елкі. Сустрэчу атрымалася па-сапрўднаму святочная і радасная.

Падобныя калядныя канцэрты гурта «MAJ» адбыліся 26 снежня 2009 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) і 27 снежня 2009 г. у квасоўскім Доме культуры.

Гурт «MAJ» дзейнічае ў квасоўскай парафіі з 2008 г. пад кіраўніцтвам Генадзя Занкоўскага.
 
 
 
 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.