Школьнікі і настаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі распачнуць навучальны год з малітвы |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
31.08.2011 11:03 |
Як адзначае кс. Антоні Грэмза, гэтая пілігрымка з’яўляецца выразам даверу сябе Божай апецы на новы навучальны год, каб маглі паглыбляць веру, а сапраўдную настаўніцу бачыць у Марыі. Таму і дэвіз сёлетняй пілігрымкі: «Марыя — наша Настаўніца». Пілігрымка распачнецца святой Імшой а 7-й гадзіне ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай. Удзельнікаў чакае таксама супольная малітва, прэзентацыя парафіяльных груп і разнастайныя забавы. Шчыра запрашаем да ўдзелу ў супольнай малітве. |