Парафія ў Жалудку сустрэла рэліквіі благаслаўлёнага Яна Паўла II |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.11.2012 11:56 |
На плошчы мястэчка рэліквіі чакалі вернікі з крыжам і харугвамі на чале са сваім пробашчам ксяндзом Янам Рэйшалем. Пасля ўшанавання рэліквій пробашч парафіі ўрачыста ўнёс іх у касцёл і змясціў на падрыхтаваным месцы. Святар заахвоціў вернікаў давяраць свае просьбы і клопаты бл. Яну Паўлу II. Як інфармуе сайт Гродзенскай дыяцэзіі, падчас святой Імшы ксёндз Ян Рэйшаль звярнуў увагу на вялікі аўтарытэт Яна Паўла II, які з’яўляецца прыкладам для наследавання на шляху да святасці ў штодзённым жыцці. (AG) |