Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Перажыванне Адвэнту ў Астраўцы носіць сямейны характар
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.12.2012 15:12

2 снежня Касцёл распачаў святы і радасны час — Адвэнт. У астравецкай парафіі Св. Космы і Дам’яна ў першую нядзелю Адвэнту дзеці па традыцыі прынеслі да касцёла адвэнтавыя вяночкі для асвячэння.

У сваіх дамах дзеці разам з бацькамі будуць запальваць на гэтых вяночках свечкі, а іх колькасць адпавядае колькасці нядзеляў у Адвэнце — чатыры. Гэтая традыцыя вельмі прыгожая і да таго ж сімвалічная: адвэнтавы вянок мае круглую форму, што азначае еднасць сям’і. Напэўна, кожная сям’я жадае адчуваць гармонію і еднасць таксама і ў духоўным жыцці. Таму Адвэнт як час падрыхтоўкі да аднаго з самых сямейных святаў — Божага Нараджэння — з’яўляецца асаблівым часам для хрысціянскіх сем’яў.

Добрай традыцыяй Адвэнту з’яўляюцца таксама раратнія Імшы — набажэнствы на світанні ў гонар Маці Божай. Вернікі астравецкай парафіі змогуць удзельнічаць у Раратах кожны дзень, акрамя нядзелі, а 7 гадзіне. Падчас першага раратняга набажэнства, на якое прыйшлі 120 дзетак, адбылося асвячэнне адвэнтавых лампадак — светачаў, з якімі вернікі прыходзяць у святыню і з якімі распачынаецца літургія ў цемры.

Час радаснага чакання распачаўся. Перажыванне яго ў духу веры дапаможа падрыхтавацца і радасна перажыць урачыстасць Божага Нараджэння.

(VGr)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме