Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У астравецкай парафіі 22 новыя міністранты
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.04.2012 13:18

У астравецкай парафіі Свв. Космы і Дам’яна (Гродзенская дыяцэзія) пробашч кс. Юзаф Багдзевіч прыняў у міністранты 22 кандыдаты, якія ўвесь год рыхтаваліся да гэтага служэння. Адбылося гэта ў Вялікі чацвер, 5 красавіка 2012 г.

Парафіяне жадаюць новым міністрантам Божых ласкаў і благаслаўлення і спадзяюцца, што ў будучыні хтосьці з іх стане святаром.

Міністрант — гэта хлапчук або юнак, які прыслужвае святару падчас святой Імшы. Слова ministrant у перакладзе з лацінскай мовы азначае «той, хто служыць, прыслужвае», а значыць, міністрант — гэта той, хто дапамагае святару пры цэлебрацыі літургіі.

Задачай міністранта з’яўляецца падрыхтоўка ахвярных дароў, а таксама іншага роду дапамога, напрыклад, пры апрананні святара перад літургіяй. Міністрант — гэта той, хто нясе знакі, ён падае пэўныя вызначаныя прадметы, якія з’яўляюцца неабходнымі для літургіі і маюць асаблівае значэнне. Гэтыя прадметы павінны дапамагчы вернікам, указваючы ім на іншую рэчаіснасць. Міністрант павінен сам быць знакам — сваёй паставай ён паказвае, як трэба перажываць літургію. Не дастаткова толькі пасіўна прымаць у ёй удзел, але неабходна актыўна ўдзельнічаць у ёй. Праз сваё служэнне міністрант сведчыць аб тым, што кожнае літургічнае набажэнства, якое адпраўляецца ў касцёле, — гэта не толькі справа святара, але справа ўсёй парафіі і ўсіх вернікаў. Па-за касцёлам міністрант сваімі паводзінамі павінен указваць іншым людзям шлях да Хрыста. Ён таксама павінен як мага больш годна прадстаўляць Касцёл па-за набажэнствамі, гэта значыць падчас спаўнення хатніх, школьных абавязкаў і іншых.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме