Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канікулы з Богам у Полацку перажылі міністранты і дзяўчынкі з Астраўца |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
08.06.2012 13:02 |
Кожны дзень маладыя вернікі наведвалі цікавыя гістарычныя месцы Полацка: Пакроўскую царкву, Багаяўленскі сабор, Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр і іншыя помнікі. У апошні дзень канікул з Богам, ужо вяртаючыся дадому, яны наведалі Удзела і Мосар. Міністранты і дзяўчынкі з касцёльнай школы ўдзячныя кс. прэлату Францішку Кіселю, полацкаму пробашчу і сёстрам эўхарысткам з Полацка за гасціннасць і цудоўны адпачынак. Віктар Захарэўскі |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.