Прыміцыйная святая Імша кс. Валянціна Ляўковіча |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
05.10.2010 11:17 |
На пачатку літургіі парафіяне павіншавалі кс. Ляўковіча з надзвычайнай падзеяй у яго жыцці. Ксёндз Андрэй Рылка ў гаміліі звярнуў увагу на тое, што маладога святара чакае наперадзе вялікі жыццёвы шлях са сваімі радаснымі момантамі і праблемамі. На заканчэнне Эўхарыстыі кожны мог атрымаць з рук новапрэзбітэра прыміцыйнае благаслаўленне. Ксёндз Валянцін Ляўковіч з’яўляецца ўжо восьмым па ліку святаром, які паходзіць з новамышскай парафіі, пасля аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Кірыл Бардонаў |
Фотарэпартаж |