Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ты асаблівы. У Лебедзеве прайшлі рэкалекцыі для дзяцей (дададзена фота)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.10.2012 14:14

З 28 па 30 верасня ў в. Лебедзева Маладзечанскага раёна прайшлі рэкалекцыі для дзяцей, якія ў гэтым годзе прынялі Першую святую Камунію. Тэма рэкалекцый — «Ты — асаблівы».

У рэкалекцыях прынялі ўдзел 37 чалавек, у тым ліку 7 аніматараў. Арганізатары жадалі паказаць дзецям любоў Бога да чалавека і любоў да самога сябе. А таксама даць ім магчымасць дасведчыць адзінства супольнасці Касцёла. Таму атмасфера рэкалекцый была вельмі мілай і сяброўскай.

Заняткі пачыналіся супольнай малітвай у капліцы, далей была канферэнцыя, праца з аніматарамі ў групах, прэзентацыя групавых прац. Увечары — адарацыя Насвяцейшага Сакрамэнту, спантанная малітва дзяцей.

Дзеці прынялі сакрамэнт пакаяння і паяднання, таксама з ахвотаю ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да святой Імшы. Яны прагледзелі мультфільмы «Ты асаблівы», «Самы лепшы падарунак», «Ты Мой» з цыклу мультфільмаў пра Панчынэла і майстра.

Напрыканцы рэкалекцый у нядзелю прыехалі бацькі дзяцей і разам маліліся на Імшы ў парафіяльным касцёле. Святар Гжэгож Болест, пробашч мясцовай парафіі, спецыяльна цэлебраваў гэтую літургію.

Пасля Імшы кожная група дзяцей разам са сваімі аніматарамі паказала тэатральныя інсцэнізацыі на тэму: «Ты асаблівы», спяваючы песню, якая стала для нас асаблівым гімнам гэтых рэкалекцый. Расчуленыя бацькі  прымалі слова, скіраванае да іх дзецьмі.

Рэкалекцыі завяршыліся сямейным пікніком. Мамы разам з дочкамі рыхтавалі пасілак, а таты з сынамі — вогнішча і смажылі каўбасу. Правялі таксама гульні, конкурсы, танцы ў атмасферы вялікай радасці.

С. Крыспіна Янецка MSF
 

Р.S. Гэты спеў стаў гімнам рэкалекцыі, і ў ім — іх асноўная тэма.

Есть ты, есть я, мы с тобою не похожи.
И ты, и я быть как все не можем —
Ты один такой!
Открой глаза и увидишь, что напрасно
Печален был, жизнь твоя прекрасна —
Ты особенный!
Если кто-то окажется в беде
И нуждается в тебе, помни,
что ты есть — единственный.
Не важно, как ты идешь,
Не важно, как ты поешь.
Во всем мире есть один —
Единственный такой.
Попробуй, пройди весь свет —
Другого такого нет,
Такое лицо одно
Тебе оно дано.
Ты такой.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме