Католікі Беларусі распачалі пост у інтэнцыі папы Бэнэдыкта XVI |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
21.02.2013 14:18 |
Парафія Святых Сымона і Алены ў Мінску накіравала Святому Айцу Бэнэдыкту XVI ліст, у якім выражае сваю малітоўную падтрымку ў тым ліку праз ахвяраванне ў інтэнцыі Папы сціслага посту на хлебе і вадзе. «Прыміце, калі ласка, ад вернікаў Беларусі такі духоўны дар малітоўнай і ахвярнай памяці, разумення, салідарнасці і вернасці Сталіцы Апостала Пятра ў Вашым абліччы», — адзначаецца ў лісце. «Запрашаю і заахвочваю вернікаў усяго свету на ўсіх кантынентах да салідарнасці ў сумесным захаванні Вялікага посту ў гэтыя дні (серада, пятніца, субота) або ў адзін з гэтых дзён у інтэнцыі папы Бэнэдыкта XVI і ўсяго Усяленскага Хрыстовага Касцёла. Молімся аб шчаслівай будучыні для ўсяго чалавецтва», — заахвочвае кс. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі. (SZh) |