Постаць ксяндза Вацлава Пянткоўскага ў гісторыі Касцёла ў Беларусі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
05.12.2011 13:12 |
У савецкія часы вялікай праблемай для католікаў у Беларусі з’яўляўся недахоп святароў. Тэрмінова патрэбны былі новыя кадры. Менавіта ксёндз Вацлаў Пянткоўскі ўзяўся за вырашэнне гэтай складанай задачы. У Беларусі не было каталіцкіх духоўных семінарый. Ва ўсім СССР іх было толькі дзве — у Рызе і ў Каўнасе. Каб паступіць туды, патрэбен быў дазвол кіраўніка па справах рэлігій аблвыканкама, атрымаць які было надзвычай складана. Таму ў 70-х гадах у сваім доме ў Мядзведзічах ксёндз Вацлаў Пянткоўскі адкрыў падпольную семінарыю. Маладыя людзі, якія дзесьці вучыліся ці працавалі, але жадалі стаць святарамі, у вольны час прыязджалі туды, слухалі лекцыі ксяндза Пянткоўскага, прымалі ўдзел у святой Імшы. У гэтай семінарыі выкладалася кананічнае права, гісторыя Касцёла, філасофія, этыка, замежныя мовы, ігра на фісгармоніі і інш. Дзейнасць семінарыі была добра заканспіраваная. Выхаванцы ксяндза Вацлава Пянткоўскага давучваліся потым ў іншых семінарыях і таемна прымалі святарскае пасвячэнне. Юрый Дрозд |