Мінула 20 гадоў з дня адыходу ў вечнасць кс. Пянткоўскага |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
03.12.2011 17:31 |
Біскуп Дзям’янка ўзгадаў жыццёвы шлях кс. Пянткоўскага, які памёр ва ўзросце 89 гадоў, з якіх 60 служыў Богу і людзям у Касцёле як святар. У парафіі ў Мядзведзічах спачылы працаваў 44 гады. Біскуп Дзям'янка, які прамовіў гамілію, распавёў вернікам гісторыю. Адзін журналіст запытаўся ў святара, ці шчаслівы ён. Святар прапанаваў журналісту правесці з ім адзін дзень. Пад канец дня святар запытаўся, ці зразумеў журналіст што-небудзь. «Так, я зразумеў, што святар шчаслівы Богам», — адказаў журналіст. Ксёндз Вацлаў Пянткоўскі, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, вязень ГУЛАГаў, быў выхавацелем маладых святароў. У часы ганенняў на Касцёл ён аранізаваў падпольную семінарыю, дзе рыхтаваў кандыдатаў да святарства. Два з іх — Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец — сталі біскупамі. Сярод былых вучняў кс. Пянткоўскага таксама кс. прэлат Антоні Гей з Брэста, кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі з Ліды, кс. Генрых Акалатовіч з Валожына і многія іншыя святары. Былыя вучні кс. Пянткоўскага прымалі ўдзел у набажэнстве з нагоды 20-годдзя смерці свайго настаўніка. |
Фотарэпартаж |