Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча сужэнстваў руху «Equipes Notre-Dame» адбылася ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
14.05.2012 12:53

12 мая 2012 г. у парафіі Святога Зыгмунта ў Баранавічах адбыўся дзень духоўных сустрэч сем’яў руху «Equipes Notre-Dame». У сустрэчы разам з гэтымі сем’ямі і сужэнствамі, якія не ўваходзяць у рух, супольна ўсхвалялі і славілі Бога кс. Андрэй Сіповіч, духоўны кіраўнік руху на Беларусі, кс. Адам Самсэль, кс. Павел Врубель, кс. Валянцін Ляўковіч.

Усе прысутныя мелі магчымасць  прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Пасля святой Імшы распачалася канферэнцыя ксяндза Андрэя Сіповіча, у якой былі закрануты важныя пытанні сямейнага жыцця.

Цікавым і шчырым было сведчанне сям’і Яўгенія і Наталлі Папкоў аб тым, што жыццё змяняецца ў лепшы бок, калі адчыніць сэрцы для Езуса Хрыста, запрасіць Бога ў свой дом. Разглядаліся таксама пытанні аб выкананні сваіх абавязкаў: штодзённай супольнай і асабістай малітвы, чытання Евангелля, дыялога.

Затым усіх чакаў смачны абед, падчас якога сужэнствы руху «Equipes Notre-Dame» падрабязней расказалі ўсім астатнім сем’ям аб асноўных мерапрыемствах руху і запрасілі да ўдзелу ў іх. Усе прысутныя адчувалі сябе ўтульна і дзякавалі Богу за сустрэчу. Адбылася таксама адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Завяршылася сустрэча літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Мы ўдзячныя Богу за супольную малітву, за святароў, якія самаахвярна працуюць з сем’ямі. Сустрэча яшчэ мацней нас з’яднала. Спадзяемся, што яна будзе моцнай падтрымкай для ўдзельнікаў руху сямейнай духоўнасці «Equipes Notre-Dame» і для ўсіх іншых яе ўдзельнікаў.

Экіпа Сектара руху «Equipes Notre-Dame»

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме