Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Дзям’янка ўдзяліў святарскае і дыяканскае пасвячэнне ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
29.10.2012 11:29

Снег ахутаў зямлю, а сэрцы людзей — вялікая радасць. Прычынай гэтай радасці стала падзея святарскага і дыяканскага пасвячэння ў Баранавічах, якое адбылося там 28 кастрычніка 2012 г. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

У гэты дзень людзі спяшаліся да адной са святынь горада Баранавічы — парафіі Св. Зыгмунта. Касцёл быў перапоўнены, а твары вернікаў свяціліся ад усмешак і слёз радасці.

Урачыстасць пасвячэння пачалася працэсіяй па святыні. На пачатак Імшы дзеці, моладзь і старэйшыя прывіталі біскупа, які, між іншым, узгадаў, што, нягледзячы на малады ўзрост парафіі, яна мае багатую гісторыю. У гаміліі іерарх, звяртаючыся да Паўла Ярашэвіча і дыякана Аляксандра Канановіча — кандыдатаў у дыяканы і святары, — заклікаў іх берагчы свае сэрцы ад падвоенасці і ніколі не згубіць скарб любові і надзеі.

Пасля таго, як кандыдаты ўклалі свае далоні ў далоні біскупа, а іерарх усклаў рукі на іх галовы, кандыдаты прынялі паставу пакоры і знак адданасці Богу — ляглі крыжам на падлогу. Касцёл у Беларусі і ў свеце ўзбагаціўся новымі маладымі дыяканам і святаром.

Падчас гэтай радаснай падзеі касцёл быў напоўнены цеплынёю добрых і шчырых словаў віншавання. Усмешкі не пакідалі прысутных і, відавочна, надоўга застануцца ў будучыні.

Юлія Міцкевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме