Прадстаўнікі Касцёла і Беларускай Праваслаўнай Царквы прапанавалі дапаўненні і змены ў Закон «Аб ахове здароўя» |
Грамадства |
30.10.2012 14:54 |
Круглы стол «Новы закон „Аб ахове здароўя“: магчымыя навацыі ў інтарэсах дэмаграфічнага развіцця Беларусі» адбыўся ў Мінску 30 кастрычніка. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Беларускай Праваслаўнай Царквы. Па выніках працы была прынята рэзалюцыя аб унясенні дапаўненняў і змен у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя». Як адзначаецца ў рэзалюцыі, Беларуская Праваслаўная Царква і Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Каталіцкага Касцёла прапануюць унесці шэраг дапаўненняў і змен у закон. Удзел грамадскіх і рэлігійных арганізацый у абмеркаванні вызначаны неабходнасцю прыняцця мер па зберажэнні здароўя народа, захавання і ўмацавання сям’і, абароны жыцця чалавека на ўсіх этапах: ад зачацця да натуральнай смерці, дэмаграфічнага развіцця з улікам нацыянальных дэмаграфічных інтарэсаў і рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі. У рэзалюцыі падкрэсліваецца, што змены і дапаўненні ў Закон Беларусі «Аб ахове здароўя», якія прапануюць Касцёл і Беларуская Праваслаўная Царква, будуць спрыяць станоўчай дэмаграфічнай дынаміцы ў краіне. (AG) |