Тэатралізаванае прадстаўленне «Мама, дазволь мне жыць!..» паказалі ў Дунілавічах |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
28.03.2011 15:00 |
У гаміліі падчас літургіі пробашч парафіі кс. Павел Самсонаў звярнуў увагу на вялікую патрэбу малітвы ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей і асабліва заахвочваў да духоўнага ўсынаўлення. Пасля святой Імшы моладзь і дзеці паказалі невялікую сцэнку ў абарону жыцця. Затым кожны меў магчымасць падысці да пробашча і атрымаць формулу абяцання са штодзённай малітвай. Мы верым, што малітва духоўнага ўсынаўлення прынясе плён у нашай краіне, дзе праблема абортаў яшчэ вельмі вялікая. Таксама спадзяемся, што яна падорыць жыццё дзеткам, якім пагражае небяспека ад самага блізкага чалавека — ад маці. Наша малітва можа прынесці радасць ад дзіцячага смеху ў сем’і, якія перажываюць цяжкасці. C. Марына Брылёнак
|
Фотарэпартаж |