Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь з Дунілавіч, Варапаева і Лучая адкрывала сэнс Адвэнту падчас Андрэек
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.12.2012 11:04

Супольная малітва і радасць у чарговы раз аб’ядналi моладзь з Дунілавіч, Варапаева і Лучая. Сустрэча, якая адбылася 1 снежня ў Навасёлках (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) была нагодай задумацца над мэтай Адвэнту. Гэта падкрэслівала і тэма сустрэчы — «Маё чаканне».

На пачатку кс. Павел Самсонаў з радасцю прывітаў усіх удзельнікаў і адзначыў, што хлопцы і дзяўчаты павінны быць сведкамі сваёй веры. А гэта значыць — несці іншым радасць, дабрыню і любоў. Не менш значнай была і канферэнцыя, якую прамовіў кс. Чэслаў Куцмеж, заклікаўшы моладзь задумацца над асабістай верай. Ці часам у нашым жыцці не здараецца так, што мы называем сябе веруючымі, а калі надыходзіць нядзеля, то раптам у нас з’яўляецца тысяча іншых справаў? Ці мы сапраўды прагнем ад шчырага сэрца памаліцца, паразмаўляць з Езусам аб сваіх клопатах? Святар прапанаваў кожнаму адказаць на пытанне: якое месца я прызначаю Богу? І ці ўвогуле Ён мае месца ў маім сэрцы? Таксама кс. Куцмеж заахвоціў хлопцаў і дзяўчат сачыць за тым, якія словы яны прамаўляюць, бо хрысціянін не можа дазволіць сабе ўжывання дрэнных словаў. Кожны, як падкрэсліў душпастыр, павінен усведамляць, што праз хрост мы сталіся Божымі дзецьмі і з таго моманту сваімі дрэннымі словамі ці ўчынкамі крыўдзім нашага Нябеснага Айца.

Пасля канферэнцыі моладзь з Дунілавіч прадставіла сцэнку «Нямая малітва», сэнс якой заключаўся ў тым, што Богу прыемная толькі шчырая малітва. Важным пунктам сустрэчы была супольная Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой моладзь разважала над таямніцай уцелаўлення Бога і мэтай Адвэнту.

Пасля вельмі насычанай духоўнай часткі сустрэчы моладзь чакалі радасныя забавы. Ксёндз Мікалай Ліпскі запрасіў прысутных на канцэрт гурта «Рэха». Вялікая весялосць панавала ў танцзале.

Вельмі важна адчуваць сябе адзінай супольнасцю. Менавіта гэтаму і служаць такія сустрэчы, падчас якіх моладзь умацоўваецца ў сваёй веры, каб потым дзяліцца дабром і радасцю з іншымі.

С. Марына Брылёнак

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў