| Школа аніматараў у Докшыцах: хочаш казаць іншым пра Бога? Слухай Яго |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 13.03.2012 14:00 |
|
Гэта быў час адпачынку і духоўнай фармацыі. Удзельнікі мелі шмат часу на супольныя размовы і больш цеснае знаёмства паміж сабой, што паспрыяла ўмацаванню адзінства сярод анімататраў. Таксама ў праграме была супольная малітва, святая Імша, Крыжовы шлях і арганізацыйная сустрэча па падрыхтоўцы наступных моладзевых рэкалекцый. Духоўная ж фармацыя для аніматараў уключала тры навучанні. Гаварыць ад сэрца да сэрца
Аднойчы я згубіла залаты пярсцёнак, і была вымушана шукаць яго сярод смецця. Пошукі трывалі доўга, але гэта было вартым таго — пярсцёнак жа залаты. Таксама і ў кожным з нас схаваны гэтыя каштоўнасці. Праца з чалавекам асноўваецца на тым, каб адшукаць за ўсімі яго грахамі і праблемамі сапраўднае аблічча Божага дзіцяці. Калі мы будзем моцна верыць, што кожны чалавек — гэта каштоўнасць, то не будзем стамляцца ў змаганні за яго душу. Наш вораг
Трэба ведаць, дзе ёсць наш вораг, каб змагацца з ім, і ведаць, што толькі Бог дае перамогу. Таму трэба моцна трымацца Яго слова і святых сакрамэнтаў і, нарэшце, патрэбна быць радаснымі. Бо злы дух баіцца радасных людзей. Паслухмянасць Касцёлу
Касцёл — гэта супольнасць, а не армія. Бо ў арміі таксама ёсць паслухмянасць, але няма любові. І таму гэта зусім іншае. Хрыстус быў паслухмяны Айцу дабравольна аж да смерці крыжовай. І наша паслухмянасць Касцёлу таксама павінна быць дабравольнай, павінна вынікаць з любові і кіравацца любоўю. Бо сэрца паслухмянасці — гэта любоў. …І некалькі слоў аб евангелізацыі. Хто такі сапраўдны евангелізатар? Гэта не той, хто шмат гаворыць. Трэба браць прыклад з Марыі, якую называюць «Зоркай Евангелізацыі», — яна не гаварыла шмат. Яна слухала. Калі мы хочам евангелізаваць, то перш за ўсё павінны ўмець слухаць. Часта чалавек не будзе ўспрымаць нашых слоў, але можа мець патрэбу выказацца. І калі ўмееш выслухаць яго з усімі яго праблемамі, то ўжо сама твая пастава будзе сведчыць пра любоў добрага Бога. Аляксандра Шчыглінская |
| Фотарэпартаж |


Каб казаць іншым пра Бога, найперш трэба самому слухаць Яго. Каб
навучыць, трэба самому быць вучнем адзінага Настаўніка. З гэтай мэтай
была арганізавана «школа» для аніматараў
Каб быць сапраўдным сведкам Хрыста, трэба гаварыць ад сэрца да сэрца. Не варта баяцца распавядаць аб сабе і сваім жыццёвым досведзе іншым, хаця гэта можа быць нялёгка. Гэта патрэбна маладым людзям, якія сёння часта губляюць надзею. Таксама трэба іх любіць.
У сённяшнім свеце маладыя людзі часта паддаюцца ўплыву злога духа, і несвядома рызыкуюць трапіць у вялікую небяспеку. Злы дух можа прыходзіць праз самотнасць, адчай, пачуццё страху. Яго можна ўпусціць у сваё жыццё таксама праз акультныя практыкі ці розныя грахі.
Падчас апошняга навучання а. Марэк, пробашч парафіі ў Докшыцах, звярнуў увагу на паслухмянасць — таямніцу і дар.
для друку