Папа Францішак заклікаў да мірнага заканчэння канфлікту ва Украіне. “З глыбокай занепакоенасцю я сачу за тым, што адбываецца ў гэтыя дні ў Кіеве”, - прызнаўся Святы Айцец 19 лютага на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.
Папа Францішак прыняў удзел у пасяджэнні Рады кардыналаў, якую стварыў для дапамогі ў кіраванні Касцёлам і вывучэнні праекту рэфармавання Рымскай Курыі. Восем кардыналаў у трэці раз сабраліся ў Ватыкане на чарговую сустрэчу, якая працягнецца да 19 лютага.
16 лютага Папа Францішак наведаў парафію Св. Тамаша Аквінскага ў Рыме. Візіт Пантыфіка быў прымеркаваны да 50-годдзя парафіі і прайшоў у цёплай, сямейнай атмасферы.
“Езус не надае важнасці толькі дысцыплінарнаму выкананню і знешнім паводзінам. Ён ідзе да каранёў закона, звяртаючы ўвагу перадусім на інтэнцыі, значыць на сэрца чалавека”, - сказаў Папа Францішак падчас малітвы “Анёл Панскі” 16 лютага. Пантыфік патлумачыў, што значыць выконваць закон, і падкрэсліў, што яго асновай з’яўляецца запаведзь любові да Бога і бліжняга.
Па словах Папы Францішка, сучасная моладзь баіцца рабіць выбар на ўсё жыццё, гэта здаецца ім немагчымым, і такое мысленне перашкаджае многім, хто рыхтуецца да сужэнства. 14 лютага Пантыфік сустрэўся на плошчы св. Пятра з тысячамі нарачоных і адказаў на тры пытанні маладых людзей: яны датычылі страху перад саюзам назаўсёды, “стылю” сужэнскага жыцця і формы цэлебрацыі сужэнства.
“Каталіцкая адукацыя – гэта адзін з самых важных выклікаў для Касцёла, занятага новай евангелізацыяй у культурным і гістарычным кантэксце”, - сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з членамі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Аўдыенцыя адбылася 13 лютага з нагоды пленарнага пасяджэння гэтага ведамства.
Больш за 20 тысяч нарачоных чакаецца 14 лютага на плошчы св. Пятра на сустрэчы з Папам Францішкам, праінфармавала Папская рада па справах сям’і. Аб удзеле ў сустрэчы ўжо паведамілі прадстаўнікі 28 краін.
Задумацца, ці з’яўляецца ўдзел у Эўхарыстыі нечым большым, чым проста святочным момантам, традыцыяй або нагодай адчуць сябе ў парадку адносна Бога, запрасіў вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі 12 лютага Папа Францішак. Паводле Святога Айца, “існуюць вельмі канкрэтныя сігналы” для таго, каб зразумець сваё перажыванне Эўхарыстыі.
Напярэдадні гадавіны адмаўлення Бэнэдыкта XVI ад пасады Біскупа Рыма, што прыпадае на 11 лютага 2014 г., кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі падзяліўся думкамі пра гэтую падзею. Святар блізка супрацоўнічаў з Бэнэдыктам XVI на працягу ўсіх гадоў яго Пантыфікату і адным з першых даведаўся пра яго нялёгкае рашэнне.
На евангельскую сімволіку святла і солі, якая адносіцца да тоеснасці хрысціяніна, звярнуў увагу Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі 9 лютага на малітве “Анёл Панскі”. Менавіта паслядоўнікі Хрыста, адзначыў Папа, павінны надаваць “смак” гэтаму свету, сёння як ніколі, і гэта павінна адбывацца праз сапраўднае сведчанне міласэрнасці.
Папа Францішак нагадаў, што 11 лютага ў Касцёле будзе адзначацца свята Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурда і Сусветны дзень хворых. Па словах Пантыфіка, гэта добрая магчымасць “паставіць у цэнтры супольнасці” хворых людзей, маліцца за іх і знаходзіцца побач з імі.
Святы Айцец прывітаў удзельнікаў і арганізатараў зімовай Алімпіяды ў Сочы і звярнуўся да іх са сваімі пажаданнямі. 9 лютага пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак нагадаў сабраным, што “у гэтыя дні ў расійскім Сочы праводзяцца зімовыя Алімпійскія гульні”.
Святы Пасад крытычна паставіўся да недастатковага забеспячэння асноўнымі лекавымі сродкамі ў многіх краінах. У сістэмах аховы здароўя каля 90 дзяржаў людзі атрымоўваюць менш за палову патрэбных лекаў, паведаміў старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зігмунт Зімоўскі.
Быць свабоднымі ад матэрыяльных рэчаў і ўважлівымі да бедных, вучыцца ў іх мудрасці – шлях да таго, каб стаць па-сапраўднаму “ўбогімі духам”. Евангельскаму благаслаўленню “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае” прысвечана апублікаванае 6 лютага пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень моладзі, які будзе адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні 13 красавіка 2014 г.
Апостальская Сталіца са здзіўленнем прыняла Заключныя заўвагі Камітэта ААН па правах дзіцяці, прадстаўленыя 4 лютага ў Жэневе, адзначыў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных установах у Жэневе арцыбіскуп Сільвано Тамазі. У дакуменце ўтрымліваюцца абвінавачванні ў адрас Святога Пасаду, звязаныя з сексуальнымі злачынствамі прадстаўнікоў духавенства.